Ігнат Сымонавіч Легатовіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q13132757 на Wikidata |
др →Творчасць |
||
Радок 15:
Ёсць у Легатовіча эпіграмы, якія па форме і стылёвай арганізацыі тэксту ўпісваюцца ў свой жанр, аднак вылучаюцца інтанацыйнай цеплынёй, што зыходзіць ад зычліва-іранічнай вобразнасці. Напрыклад, словы пра тое, што зямны рай знаходзіўся не дзесьці між Тыграм і Еўфратам, а ля Нёмана («Дзе быў рай») успрымаюцца як прызнанне паэта ў любові да радзімы. Эпіграматычная ўмоўнасць дазволіла паэту быць крыху іранічным у дачыненні да гэтага супастаўлення, а таму вызваленым ад прэтэнцыёзнасці.
Легатовічавы мініяцюры, у якіх высмейваліся чалавечыя заганы, закраналі вострасацыяльныя пытанні свайго часу. Саркастычнае раскрыццё непрывабных паводзін і ўчынкаў як праявы чалавечай натуры ўвогуле перамяжалася з высмейваннем канкрэтных асоб. Самым вядомым творам І. Легатовіча была эпіграма на смерць жорсткага прыгонніка маршалка Мінскае губерні [[Леан Оштарп|Леана Оштарпа]], у якой сцісла і з'едліва паведамлялася, што пасля яго смерці «паны пакінуць піць — тады, сяляне, ежце».
Сацыяльны аспект з'яўляецца асноўным і ў эпіграме «Адказ хлопа». Пэўна, антыпрыгонніцкі пафас дадзеных твораў І. Легатовіча стаў тою акалічнасцю, якая звязала асобу паэта з ананімна надрукаваным у альманаху Адама Пянькевіча «Bojan» («Баян», 1838) беларускамоўным вершам «Скажы, Вяльможны Пане…» (напраўдзе ж, выдавец «Bojana» А. Пянькевіч <!--(1811—1879)--> у 1830-я гады яшчэ не меў сувязі з І. Легатовічам), за надрукаванне якога віленскі альманах быў забаронены цэнзурай. У гэтым творы паэт наблізіў сваю гаворку да людзей, сацыяльна прыніжаных. У сціслым беларуска-польскім дыялогу прыгоннага селяніна і пана больш гаваркі селянін, які не хоча мірыцца з сваім бяспраўным становішчам і, прадбачачы немінучае пакаранне прыгнятальніка на «страшным судзе», па-хрысціянску спачувае яму. Польскамоўны выраз «Цо тобе, хлопе, до тэго?», паўтораны вуснамі селяніна ў канцы дыялога надае вершаванай мініяцюры іранічны сэнс.
|