Розніца паміж версіямі "Хартыя Калоніі Масачусецкага заліва"

(Новая старонка: 'Хартыя Калоніі Масачусэцкага заліва (анг.- Charter of Massachusetts Bay Colony) - гэта дакумент, які ўсталё...')
 
«І далей, каб гэты Кіраўнік і Кампанія, іх пераемнікі, назаўжды мелі адну агульную Пячаць, якая павіна выкарыстоўвацца ва ўсіх выпадках і ўмовах названай Кампаніі. Тая ж самая Пячаць можа быть, знішчана, зменена час ад часу паводле іх пераваг. І паводле нашай волі і перавагі, якую мы робім сапраўднай для нас, нашых нашчадкаў і пераемнікаў, аб'яўляем, каб з гэтага часу і назаўжды, быу адзіны Кіраўнік, адзіны Намеснік кіраўніка, і васямнаццаць Памочнікаў, якія бы час ад часу збіраліся, праводзілі выбары і выбралі прадстаўнікоў з вольных людзей гэтай кампаніі, у парадку і форме, якія прадпісваюцца згодна з гэтым дакументам і за якім служачыя павінны сачыць з мэтай лепшага кіраўніцтва і мажлівасці аддаваць загады па справах кампаніі, ў дачыненні да згаданых зямель і ўладанняў, якія ўваходзяць у склад Кампаніі і Калоніі...
 
А для лепшага выканання нашых Каралеўскіх Законаў і Перадачы Правоў адносна гэтага дакумета, мы, згодна з яго зместам, які датычыцца і нас, і нашых нашчадкаў і пераемнікаў, прызначаем, высвячаем, сцвярджаем і складаем нашых горача любімых Мэцью Крадока ў якасці першага і цяперашняга Кіраўніка гэтай Кампаніі, Томаса Гоффе ў якасці Намесніка кіраўніка гэтай Кампаніі, сэра Рычарда Солтанстала, Ісаака Джонсана, Самюэля Альдэрсэя, Джона Вена, Джона Хамфрэя, Джона Эндэкота, Саймана Веткомба, Інкрэса Наэла, Рычарда Пэра, Натаніэля Райта, Самюэля Васаля, Феафіла Ітана, Томаса Адамса, Томаса Хатчынса, Джона Браўна, Джорджа Фокскрафта, Уільяма Васаля, і Уільяма Пінчына у якасці Памочнікау гэтай Кампаніі, з мэтай працягу дзейнасці ў некалькіх філіялах Кампаніі на працягу іх службы, і паводле прадпісанняў, як гэта сцвярджаецца і прызначаецца ў гэтым дакуменце і далей.
 
І далей, мы будзем згодна за зместам гэтага дакумента, які датычыцца і нас, і нашых нашчадкаў і пераемнікаў, упаўнаважываць Кіраўніка гэтай Кампанія на працягу яго службы, або пры яго адсутнасці па прычыне хваробы ці іншым чынам, Намесніка кіраўніка, на працягу яго службы мець паўнамоцтвы, час ад часу ў незалежнасці ад абставінаў аддаваць загады на збор членаў Кампаніі, і заклікаючы іх разам, праводзіць кансультацыі і даваць парады па дзейнасці Кампаніі і яе справах. Кіраўнік, Намеснік кіраўніка і Памочнікі на працягу іх службы павіны раз у месяц ці часцей, на іх уласнае меркаванне, збірацца, арганізоўваць і праводзіць пасяджэнні кіраўніцтва з мэтай лепшага кіравання і аддачы загадаў і распараджэнняў і з нагоды іншых падзеяў, якія адбываюцца, закранаюць або тычацца дадзенай Кампаніі ці Калоніі. Яны павінны і абавязаны праводзіцца Кірауніком ці яго Намеснікам, а сем ці болей Памочнікаў на працягу службы павіны заўжды адпаведна збірацца кожную апошнюю сераду на Хілары, Вялікдзень, Тройцу, і на святы св.Міхаіла – адзін вялікі агульны і ўрачысты сход, які ўключае чатыры агульных сходы і заклікае чатыры вялікіх і агульных пасядження Кампаніі.