Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
|Rodovid =
}}
'''Ігнат Яўхімавіч ГРЫНЯВІЦКІ''' (жнівень [[1855]], паводле інш. звестак восень [[1856]], в. Калінаўка, цяпер [[Клічаўскі раён|Клічаўскага раёна]] — {{ДС|1|3|1881}}) — рэвалюцыянер-нарадаволец, тэрарыст.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і дробнамаёнткавага шляхціча-каталiка польскага паходжання. Студэнтам Пецярбурскага тэхналагічнага інстытута ([[1875]]—[[1880]]) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З [[1879]] года сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, нацыянальная праграма якой надрукавана ў [[1884]] годзе ў часопісе [[Гоман, 1884|«Гоман»]] (№ 2).
 
У маі [[1880]] года Грынявіцкі пакідае інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, ператвараецца ў віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А. І. Жалябавым, С. Л. Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка [[Антон Сцяпанавіч Барэйша|А. С. Барэйшу]]. Уваходзіў у групу, якая ўсю зіму [[1880]]—[[1881]] гадоў сачыла за выездамі цара. [[26 лютага]] [[1881]] года на кватэры Грынявіцкага адбыўся сход арганізатараў замаху на расійскага цара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]]. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: «''Аляксандр II павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…''»