Гіпакапнія: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гіпакапнія''' (ад {{lang-grc|ὑπο-}} - прыстаўка са значэннем аслабленасці якасці і {{lang-grc2|καπνό...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:45, 30 жніўня 2013

Гіпакапнія (ад стар.-грэч.: ὑπο- - прыстаўка са значэннем аслабленасці якасці і καπνός — дым ) — стан, выкліканы недастатковасцю СО2 ў крыві. Утрыманне вуглякіслага газу ў крыві падтрымліваецца дыхальнымі працэсамі на пэўным узроўні, адхіленне ад якога прыводзіць да парушэння біяхімічнага балансу ў тканках. Праяўляецца ў галавакружэнні, стратай прытомнасці.

Узнікае пры глыбокім і частым дыханні, якое аўтаматычна ўзнікае ў стане страху, панікі або істэрыкі. Штучная гіпервентыляцыя перад ныраннем з затрымкай дыхання - самая распаўсюджаная прычына недастатковасці СО2.

Гіпакапнія ўзнікае з узростам, калі ўтрыманне СО2 ў крыві падае ніжэй за 3,5 % ад нармальных 6%. Гіпакапнія выклікае ўстойлівае звужэнне прасвету артэрыёл, выклікаючы сімптаматыку гіпертанічнай хваробы, часта кваліфікуюцца як эсэнцыяльнай . Прычына падзення СО2 ў крыві - стрэс, які выклікае рэакцыю дыхальнага цэнтра, які рэактыўна не змяняе вылучэнне СО2 лёгкімі нават пасля заканчэння дзеяння стрэсавага фактару - узнікае хранічная гіпервентыляцыя лёгкіх. Таксама важнае значэнне мае гіпадынамія. Такім чынам гіпакапнія можа разглядацца як прычына комплексу захворванняў, звязаных з гіпертонусам сасудаў - ЭАГ і яе ўскладненняў - інфарктаў органаў і тканак.

Для кантролю гіпакапніі і гіперкапніі ў медыцыне выкарыстоўваюць капнограф - аналізатар ўтрымання вуглякіслага газу ў выдыханым паветры.