Гіпаксія: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гіпаксія''' — стан кіслароднага галадання як усяго арганізма ў цэлым, так і асобных орга...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:58, 30 жніўня 2013

Гіпаксія — стан кіслароднага галадання як усяго арганізма ў цэлым, так і асобных органаў і тканак, выкліканы рознымі фактарамі: затрымкай дыхання, хваравітымі станамі, малым утрыманнем кіслароду ў атмасферы. З прычыны гіпаксіі у жыццёва важных органах развіваюцца незваротныя змены. Найбольш адчувальнымі да кіслароднай недастатковасці з'яўляюцца цэнтральная нервовая сістэма, цягліца сэрца, тканкі нырак, печані. Можа выклікаць з'яўленне невытлумачальнага пачуцця эйфарыі, прыводзіць да галавакружэння, нізкага цягліцавага тонуса.