Розніца паміж версіямі «Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей»

erreur
др (Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13031273 на Wikidata)
(erreur)
У 1920—24 пераклаў 17 рэлігійных брашур з польскай і рускай моў на беларускую. Разам з [[А. Луцкевіч]]ам пераклаў і выдаў «Новы Запавет і Псальмы» ([[Хельсінкі]], 1931). Перад ІІ сусветнай вайной прапагандаваў ідэі баптысцкай абшчыны на тэрыторыі Заходняй Беларусі, асабліва сярод навучэнцаў гімназій Брэста, Вільні, Маладзечна, Навагрудка і інш., апекаваў бедных навучэнцаў. Рэдагаваў «Беларускую балонку» ў баптысцкім часопісе «Маяк». Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Арыштаваны 19.6.1941 у Брэсце савецкімі органамі бяспекі.
 
У час вайны прэсвітэр беларускіх баптыстаў на акупіраванай тэрыторыі. У 1942 ў [[Мінск]]у выдаў малітоўнік на беларускай мове. У чэрвені 1944 удзельнічаў у [[Другі Усебеларускі кангрэс|ІІ Усебеларускім кангрэсе]]. У канцы вайны пакінуў Беларусь, з 1945 у Германіі, з 1946 у Польшчы — на Беласточчыне, з 2-й паловы 1940-х жыў у [[Гданьск]]у, дзе быў акруговым прэсвітэрам баптысцкай царквы. Памёр у [[ЗША]]Гданьску.
 
== Гл. таксама ==
666

правак