Сіманасекскі дагавор: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '300px|thumb|Падпісанне Сіманасекскага дагавора '''Сіманасекскі д...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
=== Ход перамоў ===
Перамовы праходзілі з 20 сакавіка па 17 красавіка 1895 года пры ўдзеле былога амерыканскага дзяржаўнага сакратара Джона Фостэра, які выконваў функцыі саветніка Цынскай дынастыі. Паралельна перамовам да кітайскіх астравоў прасоўваўся японскі флот, гатовы неадкладна прыступіць да акупацыі набытых тэрыторый.
[[Выява:LiHungChang.jpg|thumb|ЦіЛі Хунчжан|left]]
[[Выява:Ito Hirobumi.jpg|thumb|Іта Хірабумі|right]]
24 сакавіка на Лі Хунчжана быў здзейснены напад японскім экстрэмістам, які параніў яго ў спіну. Замах на жыццё кітайскага дыпламата выклікаў буру абурэння і вымусіў японцаў некалькі зменшыць патрабаванні і пагадзіцца на часовае спыненне агню. Мірныя перамовы прыйшлося часова прыпыніць. Аднавіліся яны толькі 1 красавіка. Японія запатрабавала саступіць значныя тэрыторыі (Ляадун з [[Ляаян]]ам, Тайвань з прылеглымі астравамі і архіпелаг Пэнху), пра што Лі Хунчжан неадкладна паведаміў у Пекін. Фактычна кітайскі дэлегат апынуўся ў вельмі цяжкай сітуацыі, калі на саступкі не жадалі ісці абодва бакі. Рашучая пазіцыя прадстаўніка японскага боку [[Іта Хірабумі]], які катэгарычна настойваў на перадачы Тайваня, вымушала Пекін паступова адмовіцца ад ідэі захавання вострава: 10 красавіка пасля чацвёртай сустрэчы Лі атрымаў з Пекіна тэлеграму з дазволам у крайнім выпадку саступіць нетры Тайваня, а землі і падданых пакінуць па-ранейшаму ва ўладзе Кітая; 12 красавіка Пекін апавясціў, што «дапушчальна саступіць палову Тайваня, аддаць блізкі да Пэнху паўднёвы Тайвань», а поўнач Тайваня па-ранейшаму пакінуць за Кітаем. Пасля таго як Іта Хірабумі прыстрашыў зрывам перамоў у выпадку яшчэ адной правалокі з боку Пекіна, 14 красавіка Лі Хунчжану было дазволена падпісаць умовы міру, 17 красавіка быў падпісаны Сіманасекскі дагавор.