Адкрыць галоўнае меню

Змены

 
=== Аднаўленне дзейнасці карпарацыйнай арганізацыі дваранства Мінскай губерні (1918—1920) ===
Так, [[16 красавіка]] [[1918]] у [[Горад Мінск|Мінску]] дзейнасць дваранскіх устаноў Мінскай губерні была ўзноўлена на сходзе павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства на чале [[Міхаіл Мікалаевіч Бурнашаў|Міхаілам Мікалаевічам Бурнашавым]] (1882—1929), [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|барысаўскім павятовым маршалкам]] (1915—1918), які быў рускім, літаратарам і тэатральным дзеячам, навукоўцам-археолагам і членам [[Віцебская губернская вучоная архіўная камісія|Віцебскай архіўнай камісіі]] ([[1909]]—[[1919]]), пазней святаром у [[Горад Рыга|Рызе]] (з [[1925]]) [http://www.nlr.ru/nlr_history/persons/info.php?id=1374]. Барысаўскі павятовы маршалак Бурнашаў у красавіку — верасні [[1918]] стаў выконваць абавязкі мінскага губернскага маршалка. Прагматычная прычына аднаўлення дзейнасці органаў дваранскага кіравання і правядзення выбараў адказных асоб была пісьмова ўказана Бурнашавым нямецкім акупацыйным уладам: спачатку [[14 ліпеня]] [[1918]] камандзіру ІІІ Рэзервовага корпуса генералу ад інфантэрыі [[Эрых фон ФалькенгейнуФалькенхайн|Эрыху фон Фалькенгайну]] (1861—1922), камандзіру 10-й арміі. Дваране Мінскай губерні тлумачылі гэта неабходнасцю вядзення спраў дваранскіх апек, дзе знаходзіліся справы і капіталы малалетніх дваран-маянткоўцаў і іншых асоб: выбарныя асобы патрэбны «для кіравання і нагляду належачай дваранству нерухомай маёмасці і капітала, складаючаму вялізную каштоўнасць», разбору існуючых і могучых узнікнуць маёмасных прэтэнзій да маёнткаў ці капіталаў. І [[14 ліпеня]] [[1918]] генерал фон ФалькенгейнФалькенгайн дазволіў узнавіць дзейнасць дваранскай карпарацыі Мінскай губерні і правядзення сходаў, але толькі ў справах, непасрэдна датычных дваранства. Ніякай палітычнай дзейнасці сходу дваран не было дазволена<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.</ref>.
 
І [[29 верасня]] [[1918]] у [[Горад Мінск|Мінску]] ва ўмовах грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і нямецкай ваеннай акупацыі Беларусі ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] адбыліся надзвычайныя дваранскія выбары па [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], дзе ўдзельнічалі асобныя дваране з [[Мінскі павет|Мінскага]], [[Слуцкі павет|Слуцкага]], [[Барысаўскі павет|Барысаўскага]], [[Ігуменскі павет|Ігуменскага]], [[Бабруйскі павет|Бабруйскага]] і [[Навагрудскі павет|Навагрудскага паветаў]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Агульнай колькасцю на сходзе прысутнічала 117 чалавек. Па прычыне ваенных дзеянняў у краіне прадстаўнікі [[Пінскі павет|Пінскага]], [[Мазырскі павет|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага паветаў]] Мінскай губерні адсутнічалі на сходзе. Былі выбраны новыя кіраўнічыя асобы. Па выніках галасавання мінскім губернскім прадвадзіцелем дваранства быў выбраны граф [[Юры Чапскі|Ежы Эмерыкавіч Чапскі]] (1861—1930), якому ў ходзе балаціроўкі канкурэнцыю складалі іншыя кандыдаты — [[Эдвард Вайніловіч|Эдвард Адамавіч Вайніловіч]] (1847—1928) і [[Леў Львовіч Ваньковіч]] (1842—1949)<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.</ref>. Акрамя таго, пасля правядзення выбараў дваране звярнуліся да вярхоўнай улады (нямецкага ваеннага камандавання) з просьбай зацвердзіць выбраных асоб на пасады дваранскага кіравання, бо ў адваротным выпадку гэта было б незаконна. Дзейнасць дваранскай арганізацыі Мінскай губерні была зноў спынена ў снежні [[1918]], пасля адыходу нямецкіх войск і ўзнаўлення савецкай улады ў [[Горад Мінск|Мінску]].
 
Але пасля заняцця ў жніўні [[1919]] большай часткі тэрыторыі Мінскай губерні польскімі войскамі ў ходзе [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]] (1919—1920) дваранскія ўстановы Мінскай губерні на чале з графам Ежы Чапскім зноў пачалі дзейнічаць<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.</ref>.