I з’езд РСДРП: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Першы з'езд РСДРП''' — адбыўся нелегальна ў [[Мінск]]у 1-3 (13-15) сакавіка [[1898]] г., абвясціў заснаванне [[Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя|Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі]]. На ім прысутнічала 9 дэлегатаў ад 6 мясцовых сацыял-дэмакратычных арганізацый: Пецярбургскага (С.І.Радчанка), Маскоўскага (А.К.Ванноўскі), Кіеўскага (П.Л.Тучапскі) і Екацярынаслаўскага (К.А.Патрусевіч) "Саюзаў барацьбы за вызваленне рабочага класа", два ад кіеўскай "Рабочай газеты" (Б.Л.Эйдэльман і М.А.Вігдорчык), трое ад [[Бунд]]а (А.І.Крэмер, А.Мутнік, Ш.Кац). За 3 дні адбылося 6 паседжанняў. Пратаколы не вяліся, запісваліся толькі рэзалюцыі з'езда. Партыю вырашылі назваць Расійскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. Пазней пры складанні Маніфеста ў назву было ўнесена слова "рабочая". Было вырашана, што вышэйшым органам партыі з'яўляецца з'езд, а выканаўчым — цэнтральны камітэт (ЦК), які выбіраецца з'ездамі і падсправаздачны яму. У рэзалюцыі па нацыянальным пытанні было запісана, што партыя прызнае за кожнай нацыянальнасцю права на самавызначэнне, у тым ліку і права на нацыянальную аўтаномію сацыял-дэмакратычных рухаў.
 
З'езд адхіліў ідэю цэнтралізму ў кіраванні партыяй. Быў абраны ЦК з 3 чалавек (Радчанка, Эйдэльман, Крэмер), "Рабочая газета" была прызнана афіцыйным органам партыі. З'езд прыняў рашэнне пра выданне Маніфеста партыі і даручыў яго рэдагаванне ЦК. Гэты дакумент быў падпісаны П.[[Пётр Бернгардавіч Струвэ|Пятром Струвэ]] і надрукаваны ў падпольнай друкарні ў [[Бабруйск]]у. Пазней Маніфест быў апублікаваны ў сацыял-дэмакратычных газетах Берліна, Парыжа, Лондана, Жэневы. Адразу пасля з'езда "Саюзы барацьбы" і сацыял-дэмакратычныя групы пачалі ператварацца ў партыйныя камітэты.
 
Аднак партыя як адзіная сацыял-дэмакратычная арганізацыя яшчэ не была створана: не былі прыняты статут і праграма, 8 з 9 дэлегатаў пасля з'езда былі арыштаваны, друкарню і трэці нумар "Рабочай газеты" захапіла паліцыя. На II з'ездзе РСДРП (1903) расійская сацыял-дэмакратычная партыя раскалолася на бальшавікоў і меншавікоў.