Камуністычная партыя Савецкага Саюза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 79:
 
== На чале Савецкай дзяржавы ==
6-8.3.1918 у Петраградзе адбыўся VII Экстранны партыйны з'езд, які ўхваліў падпісанне Брэсцкага міру, выбраў камісію на чале з У. Леніным для распрацоўкі новай партыйнай праграмы, перайменаваў РСДРП(б) у '''Расійскую Камуністычнуюкамуністычную партыю (бальшавікоў) — РКП(б)'''. У другой палове 1918 г. былі створаны Кампартыікамуністычныя партыі (бальшавікоў) Украіны, Туркестана, Эстоніі, Беларусі (гл. [[Камуністычная партыя Беларусі]]), [[Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі]]. VIII з'езд РКП(б) (18-23.3.1919; гэты і ўсе наступныя з'езды адбываліся ў Маскве) прыняў новую Праграму, у якой адзіным сродкам выхаду са створанага імперыялізмам тупіка і імперыялістычнай вайны абвяшчалася толькі пралетарская, камуністычная рэвалюцыя. Рабілася стаўка на развіццё буйной прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці, усямернае развіццё пралетарскай дэмакратыі ў форме савецкай улады як «вышэйшага тыпу дэмакратызму». 3 нязгодай па пытаннях ваеннага будаўніцтва на з'ездзе выступіла «ваенная апазіцыя» (В. Смірноў, Г. Сафараў, Г. Пятакоў, [[К. Варашылаў]] і інш.). З'езд утварыў Палітбюро, Аргбюро і Сакратарыят ЦК. VIII Усерас.Усерасійская канферэнцыя РКП(б) (2—4.12.1919) увяла інстытут кандыдатаў у члены партыі. Прыняты ёй новы Статут абвясціў дэмакратычн.дэмакратычны цэнтралізм прынцыпам арганізац.арганізацыйная будовы і дзейнасці партыі. З 29.3—5.4. сакавіка по 5 красавік 1920 г. у Маскве адбыўся IX з'езд РКП(б). Цэнгр.Цэнтральным пунктам парадку дня было пытанне пра гасп.гаспадарчае будаўніцтва, барацьбу з разрухай. На з'ездзе выступіла апазіцыйная група «дэмакратычнага цэнтралізму», якая была супраць цэнтралізацыі дзяржаўнага кіравання (М. Томскі, А. Рыкаў і інш.).
 
X з'езд РКП(б) (8-16.3.1921) па ініцыятыве У. Леніна прыняў рашэнні аб пераходзе ад палітыкі «ваеннага камунізму» да новай эканамічнай палітыкі (нэп), аб замене харчразвёрсткі харчпадаткам. Па шэрагу пытанняў з іншымі пунктамі погляду выступілі [[Л. Троцкі]], «Рабочая апазіцыя» (А. Шляпнікаў, С. Мядзведзеў, А. Калантай) і група «дэмакратычнага цэнтралізму». З'езд вырашыў правесці чыстку партыі, прыняў спец.спецыяльную рэзалюцыю «Аб адзінстве партыі», паводле якой фракцыі ў РКП(б) былі забаронены. Прынята палажэнне аб Кантрольных камісіях, якое прадугледжвала стварэнне Цэнтральнай кантрольнай камісіі (ЦКК) і кантрольных камісій абласных і губернскіх партыйных арганізацый.
 
XI з'езд РКП(б) (27.3-2.4.1922) падвёў вынікі першага года НЭПа, указаў на неабходнасць перагрупоўкі сіл для наступлення на капіталістычныя элементы, выключыў з партыі лідараў «рабочай апазіцыі». Вясной 1921 і летам 1922 аформіліся апазіцыі «Рабочая праўда» (Ф. Шуцкевер, Е. Шульман і інш.) і «Рабочая група» (Г. Мяснікоў, Н. Кузняцоў). Пасля з'езда ў красавіку 1922 пленум ЦК выбраў Генераьным сакратаром ЦК партыі [[І. Сталін]]а.
Радок 88:
У палітычнай справаздачы ЦК XII з'езду РКП(б) (17—25.4.1923) Р. Зіноўеў прапанаваў палажэнне аб дыктатуры партыі, якое прыняў з'езд. І. Сталін у арганізацыйнай справаздачы рэкамендаваў узмацніць правы і дзейнасць Улікова-размеркавальнага аддзела ЦК, на які ўскладаўся ўлік асноўных кіруючых работнікаў партыі і дзяржавы ў цэнтры і на месцах. З'езд прыняў гэтыя прапановы, выказаўся за яднанне ўсёй партыйнай і савецкай урадавай работы. Рашэнні з'езда былі скіраваны на далейшае падпарадкаванне дзяржаўнага апарату партыйным органам. У 1923-24 нарматыўная база новай кадравай сістэмы ў СССР — наменклатура ўліку і размеркавання пасад і кадраў — была распрацавана, зацверджана і да 1929 склалася арганізацыйна. Яна стала ключавым звяном вяршэнства паргыі над дзяржавай, фарміравання рэжыму асабістай улады Сталіна. Яе непасрэднымі арганізатарамі былі І. Сталін, Л. Кагановіч і В. Молатаў, якія з'яўляліся выразнікамі думак большасці ў партыі.
 
Перыяд 1923-24 гг. характарызаваўся нарастаючымі апазіцыйнымі выступленнямі Л. Троцкага. 3 мэтай умацавання кантролю партыі над дзяржаўным апаратам XII з'езд прыняў рашэнне аб зліцці ЦКК і Рабоча-сялянскай інспекцыі ў адзіны орган кантролю ЦКК—РСІ. XIII з'езд РКП(б) (23—31.5.1924) заклікаў да паскоранага развіцця [[Металургія|металургіі]] — асновы прамысловай вытворчасці, да пашырэння дзяржаўнага гандлю і выцяснення прыватніка, да кааперавання сялянства; асудзіў трацкізм як дробна буржуазны ўхіл і рэвізію ленінзму. На з'ездзе па дэлегацыях было зачытана «Пісьмо да з'езда» У. Леніна, у якім ён даў характарыстыкі вядомым членам партыі Каменеву, Л. Зіноўеву, Л. Троцкаму, І. Сталіну, Г. Пятакову, М. Бухарыну, прапанаваў знайсці спосаб перамяшчэння Сталіна з пасады генсека, паколькі ён сканцэнтраваў у сваіх руках вялікую ўладу і наўрад ці зможа карыстацца ёй з асцярожнасцю. У адкрытым друку ўсе 3 часткі «Пісьма да з'езда» разам з дапаўненнямі апублікаваны толькі ў 1956 (час. «Коммунист», № 9). З'езд пакінуў І. Сталіна на пасадзе генсека, фармальна прыняўшы некаторыя прапановы Леніна па арганізацыйнай будове кіруючых органаў партыі.
 
XIV з'езд ВКП(б) (18—31.12.1925) паставіў задачу сацыялістычнай індустрыялізацыі краіны з мэтай забеспячэння яе эканамічнай самастойнасці, умацавання абараназдольнасці, стварэння матэрыяльнай базы сацыялізму. Была разгромлена «новая апазіцыя» (Р. Зіноўеў, Л. Каменеў, [[Н. Крупская]], Р. Сакольнікаў і інш.), РКП(б) перайменавана ў ВКПУКП(б) - '''Усесаюзную камуністычную партыю (бальшавікоў)'''. Аб'яднаны пленум ЦК і ЦКК ВКПУКП(б) (21—23.10.1927) выключыў Л. Троцкага і Р. Зіноўева «за падпольную фракцыйную работу» з ЦК ВКПУКП(б), а 14.11.1927 — з партыі.
 
ХV з'езд ВКПУКП(б) (2—19.12.1927, Масква) зацвердзіў дырэктывы па складанні плана развіцця народнай гаспадаркі на 1928/29—1932/33. У рэзалюцыі «Па справаздачы Цэнтральнага Камітэта» з'езд адзначыў, што «неабходна паставіць у якасці першачарговай задачы на аснове далейшага каапе-равання сялянства паступовы пераход распыленых сялянскіх гаспадарак на рэйкі буйной вытворчасці (калектыўная апрацоўка зямлі на аснове інтэнсіфікацыі і машынізацыі земляробства), усямерна падтрымліваць і заахвочваць парасткі грамадскай сельскагаспадарчай працы». З'езд прыняў рашэнне аб пераходзе да палітыкі наступлення на кулацтва шляхам паслядоўнага абмежавання эксплуататарскіх магчымасцей кулацкіх гаспадарак. У гэты час у партыі сфарміраваліся апазіцыйныя групы: «платформа 83-х», «платформа 3-га верасня», «платформа 15-ці», якія былі нязгодныя з узмацненнем у партыі аўтарытарных метадаў кіраўніцтва, патрабавалі вяртання да ленінскіх нормаў партыйнага жыцця. З'езд выключыў з партыі 75 актыўных членаў апазіцыі, зацвердзіў выключэнне Троцкага і Зіноўева, групы Сапронава (23 чал.), абвясціў прыналежнасць да трацкізму несумяшчальнай са знаходжаннем у ВКПУКП(б).
 
На ліпеньскім (1928) пленуме ЦК ВКПУКП(б) І. Сталін заявіў, пггошто «па меры нашага руху наперад супраціўленне капіталістычных элементаў будзе ўзрастаць, класавая барацьба будзе абвастрацца». Тэзіс стаў тэарэтычным абгрунтаваннем масавых палітычных рэпрэсій, якія пачалі разгортвацца ў краіне. У 1928—30 з нязгодай па пытаннях тэмпаў індустрыялізацыі і калектывізацыі выступалі М. Бухарын, А. Рыкаў, М. Томскі, прылічаныя да т.зв. правага ўхілу.
 
XVI канферэнцыя ВКПУКП(б) (23-29.4.1929) прыняла дырэктывы 1-га пяцігадовага плана на 1928/29—1932/33, асудзіла правы ўхіл у партыі, прыняла рашэнне аб генеральнай чыстцы ў партыі, дзяржаўным кааператыўным і гаспадарчым апараце. На лістападаўскім (1929) пленуме ЦК ВКПУКП(б) група Бухарына адхілена ад палітычнага кіраўніцтва. Былі перагледжаны ў бок павелічэння тэмпы калектывізацыі, правядзення суцэльнай калектывізацыі ў збожжавых раёнах краіны за год. 5.1.1930 Палітбюро ЦК разгледзела пытанне «Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву», дзе зноў былі рэзка скарочаны тэрміны завяршэння калектывізацыі — «восенню 1931 года ці ва ўсякім выпадку вясной 1932 года». Аб'яднаны пленум ЦК і ЦКК ВКПУКП(б) (снежань 1930) аб'явіў 1932 «годам завяршэння суцэльнай калектывізацыі». 27.12. снежня 1929 г. у прамове на навуковай канферэнцыі аграрнікаў-марксістаў І. Сталін абвясціў аб пераходзе да палітыкі ліквідацыі кулацтва як класа.
 
XVI з'езд ВКПУКП(б) (26.6—13.7.1930) паставіў задачы: паскарэнне тэмпаў сацыялістычнага будаўніцтва і выкананне пяцігодкі за 4 гады, ліквідацыя кулацтва як класа на аснове суцэльнай калектывізацыі, гаспадарчага ўмацаванне калгасаў; аб'явіў т.зв. правы ўхіл несумяшчальным з прыналежнасцю да ВКП(б), указаў на неабходнасць барацьбы з ухіламі ў нацыянальным пытанні. Партыйныя органы сканцэнтравалі ў сваіх руках вырашэнне важнейшых пытанняў, увялі кантроль над усімі сферамі жыцця насельніцтва, устанавілі ідэалагічны дыктат камуністычнай дактрыны. Да сярэдзіны 1920-х г. у СССР былі ліквідаваны іншыя палітычныя партыі. Крайні цэнтралізм улады і кіравання прывёў да разрастання апарата і росту яго бюракратызацыі. Кампартыя з рэвалюцыйнай арганізацыі ператварылася ў ядро дзяржаўнай адміністрацыйнай машыны. Абсалютызацыя ўладных функцый партыі вяла да пашырэння рэпрэсій супраць апазіцыі, усякага іншадумства. Вышэйшыя партыйныя органы ў канцы 1920-30-х г. ініцыіравалі судовыя працэсы, надаўшы ім палітычны характар. 18.5—6.7.1928 у Маскве судзілі інжынераў і тэхнікаў, кіраўнікоў вугальнай прамысловасці Данбаса за шкодніцтва і шпіянаж; некалькі чалавек прыгавораны да пакарання смерцю. Паводле звестак АДПУ, у 1929-30 гг. былі раскрыты т.зв.так званыя контррэвалюцыйныя арганізацыі на чыгуначным транспарце, у золата-плацінавай прамысловасці — практычна ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. У жніўні 1936 адбыўся працэс па справе т.зв. «антысавецкага аб'яднанага трацкісцка-зіноўеўскага цэнтра» (Р. Зіноўеў, Л. Каменеў, Р. Еўдакімаў і інш.), у студзені 1937 — па справе т.зв. «паралельнага антысавецкага трацкісцкага цэнтра» (Г. Пятакоў, К. Радэк і інш.), у чэрвені — закрыты суд па «справе ваенных», военачальнікаў Чырвонай Арміі М. Тухачэўскага, [[Іона Эмануілавіч Якір|І. Э. Якіра]], [[І. Убарэвіч]]а і інш. У сакавіку 1938 арганізаваны судовы працэс па справе т.зв. «антысавецкага праватрацкісцкага блока» (Бухарын, Рыкаў, М. Красніцкі, Х. Ракоўскі і інш.). Большасць асуджаных прыгавораны да расстрэлу, працяглых тэрмінаў у папраўча-працоўных лагерах. Да вясны 1935 г. была праведзена масавая чыстка партыі. У студзені 1933 г. па рашэнні ЦК створаны палітаддзелы машынна-трактарных станцый і саўгасаў.
 
XVII з'езд ВКПУКП(б) (26.1—10.2.1934) падвёў вынікі 1-й пяцігодкі, зацвердзіў кантрольныя лічбы 2-й пяцігодкі на 1933—37; канстатаваў, што СССР ператварыўся ў індустрыяльна-калгасную дзя^жаву, пабудаваны фундамент сацыялістычнай эканомікі, ліквідаваны апошні капіталістычны клас — кулацтва. З'езд пераўтварыў ЦКК — РСІ ў Камісію партыйнага кантролю пры ЦК ВКП(б) і Камісію савецкага кантролю пры СНК СССР; прыняў новы Статут партыі (павышэнне патрабаванняў да тых, хто ўступае ў партыю, пераўтварэнне партыйных ячэек у пярвічныя партарганізацыі, стварэнне пры іх груп спачуваючых і інш.). У Канстытуцыю СССР 1936 было ўключана палажэнне аб тым, што Камуністычная партыя — «кіруючае ядро ўсіх арганізацый працоўных, як грамадскіх, так і дзяржаўных». Гэтым афіцыйна была замацавана кіруючая роля Кампартыі ў Савецкай дзяржаве.
 
Па выніках 2-й пяцігодкі XVIII з'езд ВКПУКП(б) (10-21.3.1939) канстатаваў, што сацыялізм у краіне ў асноўнмасноўным пабудаваны і СССР уступіў у паласу завяршэння будаўніцтва сацыялістычнага грамадства. Ён зацвердзіў 3-і пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі на 1938-42 гг., заклікаў узмацніць барацьбу за прадухіленне сусветнай вайны, супраць фашысцкай агрэсіі; у новай рэдакцыі Статута пашырыў унутрыпартыйную дэмакратыю ў сувязі са змяненнямі класавай структуры савецкага грамадства; выбраў камісію па змяненні Праграмы ВКП(б).
 
У чэрвені 1940 г. пасля далучэння да СССР Літвы, Латвіі і Эстоніі і ўтварэння Малдаўскай ССР кампартыі гэтых рэспублік увайшлі ў склад ВКПУКП(б). У абставінах усё большай пагрозы вайны партыйныя органы засяродзілі ўвагу на ўмацаванні абараназдольнасці, удасканаленні кіраўніцтва прамысловасцю і транспартам. У маі 1941 І. Сталін, застаючыся сакратаром ЦК, прызначаны і Старшынёй СНК СССР. У той жа час неабгрунтаваныя рэпрэсіі, у т.л. і супраць ваенных кадраў, значна аслабілі правядзенне мерапрыемстваў па ўмацаванні баяздольнасці арміі.
 
3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны партыйныя і дзяржаўныя органы прымалі меры па арганізацыі адпору фашысцкай агрэсіі. 29.6.1941 прынята Дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКПУКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей. 18.7.1941 ЦК ВКПУКП(б) прыняў пастанову «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск». Сакратар ЦК ВКПУКП(б) І. Сталін прызначаны і старшынёй Дзяржаўнага камітэта абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым. Ужо да канца 1941 г. у дзеючую армію было накіравана каля паловы ўсіх членаў партыі. У краіне пачала дзейнічаць скаардынаваная сістэма аб'яднанага партыйнага, дзяржаўнага, гаспадарчага і ваеннага кіраўніцтва. На 1.1. студзеня 1945 г. у ваенных партыйных арганізацыях знаходзілася 3324 тыс. камуністаў, ці 57,7% агульнай колькасці членаў і кандыдыдатаў у члены ВКПУКП(б). Усяго з 1.7.1941 да 1.7.1945 кандыдатамі ў члены ВКПУКП(б) сталі 3788 тыс., членамі — 2376 тыс. воінаўбайцоў. За час вайны партыйныя арганізацыі арміі павялічыліся ў 5 разоў, флоту — амаль у 3 разы. У ліпені 1941 г. былі створаны палітаддзелы і палітупраўленні, уведзены інстытут ваенных камісараў і палітрукоў (апошні восенню 1942 скасаваны). Галоўныя палітычныя ўпраўленні Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога флоту і палітычныя ўпраўленне Наркамата шляхоў зносін працавалі на правах аддзелаў ЦК. ЦК ВКПУКП(б) пашырыў інстытут галіновых сакратароў тэрытарыяльных партыйных органаў па важнейшых відах ваеннай вытворчасці і галоўных галінах цяжкай прамысловасці, умацаваны інстытут парторгаў ЦК ВКПУКП(б) на вядучых прамысловых прадпрыемствах. У акупіраваных раёнах СССР з фашызмам змагаліся 140 тыс. камуністаў, у т.л. ва Украіне — каля 70 тыс., Беларусі — 35 тыс., у краях і абласцях РСФСР — больш за 30 тыс. Асабліва высокай была партыйная праслойка сярод партызан. На акупіраванай тэрыторыі дзейнічалі 90 падпольных абкомаў, абласных партыйных цэнтраў, акругкомаў, міжрайпартцэнтраў, 620 гаркомаў, райкомаў, райпартцэнтраў, райпартгруп, павятовых і валасных камітэтаў партыі. Для кіраўніцтва барацьбой у тыле ворага ЦК ВКПУКП(б) накіраваў 565 сакратароў абкомаў, гаркомаў і райкомаў партыі.
 
Пасляваенны перыяд характарызаваўся ўтварэннем двух сусветных лагераў: імперыялістычнага і сацыялістычнага. XIX з'езд ВКПУКП(б) (5-14.10.1952) зацвердзіў дырэктывы па 5-й пяцігодцы на 1951-55, перайменаваў ВКПУКП(б) у '''КПСС'''.
 
На вераснёўскім (1953) пленуме ЦК КПСС Першым сакратаром ЦК быў выбраны [[М. Хрушчоў]]; створана Бюро ЦК КПСС па РСФСР. XX з'езд КПСС (14—25.2.1956, Масква) вызначыў галоўнай рысай эпохі ператварэнне сацыялізму ў сусветную сістэму, сфармуляваў прынцып мірнага суіснавання краін з розным грамадскім ладам, абгрунтаваў магчымасць прадухілення сусветнай вайны, развіў палажэнне аб разнастайнасці формаў пераходу краін да сацыялізму. З'езд зацвердзіў дырэктывы па 6-й пяцігодцы на 1956—61. Паводле прынятага з'ездам Статута Палітбюро пераўтворана ў Прэзідыум ЦК; бягучая арганізацыйная работа сканцэнтроўвалася ў Сакратарыяце ЦК, таму Арганізацыйнае бюро ЦК было скасавана. На закрытым пасяджэнні дэлегатам з'езда быў зачытаны даклад М. Хрушчова «Аб кульце асобы і яго выніках». 30.6.1956 ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў». 18.6.1957 В. Молатаў і Г. Малянкоў нечакана паставілі пытанне аб зняцці М. Хрушчова з пасады Першага сакратара ЦК. На яго месца меркавалася выбраць Молатава. Прэзідыум ЦК вынес рашэнне аб зняцці Хрушчова. Аднак большасць удзельнікаў экстранна сабранага ў чэрвені Пленума ЦК падтрымалі Хрушчова. «Антыпартыйная група Малянкова, Кагановіча, Молатава і Шапілаў, які прымкнуў да іх», пацярпелі паражэнне.