Бутан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 62:
== Дзяржаўны лад ==
Бутан — [[канстытуцыйная манархія]]. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — кароль. Вышэйшы заканадаўчы орган — андапалатная Нацыянальная асамблея са 150 чалавек (100 чалавек выбіраюцца вясковымі старастамі, 10 — манастырамі, 40 членаў прызначаюцца каралём), тэрмін паўнамоцтваў 3 гады. [[выканаўчая ўлада|Выканаўчую ўладу]] ажыццяўляе савет міністраў.
 
== Прырода ==
Бутан — горная краіна. Вылучаюцца 3 прыродныя паясы: галоўны Гімалайскі хрыбет на поўначы (г.[[Кула-Кангры]], 7554 м), міжгорныя ўпадзіны і даліны цэнтральнай часткі краіны, невысокія горы і перагор'і на поўдні. Клімат мусонны, у далінах [[трапічны клімат|трапічны]], у гарах больш халодны. У далінах сярэднія [[тэмпература паветра|тэмпературы паветра]] ў студзені -4,5°С, у ліпені +17°С. Ападкаў ад 5000 мм на поўдні да 1000-1500 мм на найбольш высокіх гарах. Рэкі басейна Брахмапутры цякуць у глыбокіх далінах, маюць вялікія запасы электраэнергіі. Лясы займаюць 64% тэрыторыі краіны, багатыя каштоўнай драўнінай. У ніжнім поясе вечназялёныя, вышэй лістападныя і хвойныя лясы. Вышэй за 3500-4000 м — высакагорныя лугі, асыпкі і скалы, на найбольш высокіх гарах — вечныя снягі і ледавікі. Запаведнікі Джыгмі-Дорджы, Газа і Манас.
 
== Гісторыя ==