80 370
правак
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др (Bot: Migrating 76 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q11367 (translate me)) |
|||
У 1854 г. П. Бертло ўпершыню ажыццявіў сінтэз тлушчу з гліцэрыну і тлустай кіслаты. Ён паказаў, што халестэрын з'яўляецца [[Спірты|спіртам]]. Варта адзначыць, што да гэтага перыяду нямецкі лекар Ю. Фогель ужо знайшоў халестэрын у атэраматозных бляшках артэрый чалавека. Сінтэтычныя тлушчы былі атрыманы па хуткім часе і Ш. Вюрцам (1859) шляхам награвання трыбромпрапана са срэбнымі солямі тлустых кіслот.
Прыкладна ў гэты ж перыяд былі атрыманы з прыродных крыніц першыя фасфаліпіды і [[глікаліпіды]]. Спачатку М. Гоблі (1847), а затым Ф. А. Хоппэ-Зайлер (1877) вылучылі з жаўтка курыных яйкаў і мозгу ліпід, які быў названы лецыцінам (ад
У далейшым хімія ліпідаў развівалася павольна, што было звязана з цяжкасцямі вылучэння і ачысткі індывідуальных ліпідаў; не выпадкова навука пра ліпіды атрымала тым часам назву Schmierchemie ("брудная хімія"). Толькі пачынальна з 50-х гадоў нашага стагоддзя, пасля з'яўлення метадаў храматаграфіі, ліпідная хімія здолела перайсці да ідэнтыфікацыі і высвятлення будовы шматлікіх ліпідных рэчываў. У прыватнасці, у 1960-1964 гг. у лабараторыях Р. Куна і Э. Кленка была цалкам выяўлена структура чатырох асноўных гангліязідаў мозгу (адкрыты гангліязіды былі яшчэ ў канцы 30-х гадоў Э. Кленком пры вывучэнні мозгу хворых на сфінгаліпідозы). Найновы перыяд хіміі ліпідаў звязаны з даследаваннем біялагічных мембран<ref>Овчинников Ю.А. Биоорганическая химия - М.: Просвещение, 1987. - 815 с.</ref>.
|