Клетачныя мембраны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
<!--{{Значэнні|Спасылка=Мембрана}}-->
'''[[Клетка|Кле́тачная]] мембра́на''' (ці цыталема, ці плазмалема, ці плазматычная мембрана) адлучае змесціва любой [[Клетка|клеткі]] ад навакольнага асяроддзя, забяспечваючы яе цэласнасць; рэгулюе абмен паміж клеткай і асяроддзем; унутрыклетачныя мембраны падзяляюць клетку на спецыялізаваныя замкнёныя [[адсек]]і - [[кампартмент]]ы ці [[Арганоід|арганэлы]], у якіх падтрымліваюцца неабходныя ўмовы ўнутрыклетачнага асяроддзя.
 
[[Клетачная сценка]], калі такая ёсць клеткі (звычайна ёсць у раслінных клетак), пакрывае клетачную мембрану.
 
Клетачная мембрана ўяўляе сабою падвойны пласт (біслой) малекул класа [[Ліпіды|ліпідаў]], большасць з якіх уяўляе сабою так званыя складаныя ліпіды - [[фасфаліпіды]]. Малекулы ліпідаў маюць [[Гідрафільнасць|гідрафільную]] ("галоўка") і [[Гідрафобнасць|гідрафобную]] ("хвост") частку. Пры ўтварэнні мембран гідрафобныя часткі малекул апыняюцца звернутымі ўсярэдзіну, а гідрафільныя - вонкі. Мембраны - структуры [[Інварыябельнасць|інварыябельныя]], вельмі падобныя ў розных арганізмаў. Некаторае выключэнне складаюць, мабыць, [[археі]], у якіх мембраны ўтвораны [[гліцэрынагліцэрын]]йам і [[Тэрпеноідавы спірт|тэрпеноідавымі спіртамі]]. Таўшчыня мембраны складае 7-8 [[Нанаметр|нм]].
[[МалюнакВыява:CellMembraneDrawing.jpg|thumb|400px|Малюнак клетачнай мембраны. Маленькія блакітныя і белыя шарыкі адпавядаюць гідрафільным "галоўкам" ліпідаў, а далучаныя да іх лініі - гідрафобным "хвастам". На малюнку паказаны толькі інтэгральныя мембранныя бялкі (чырвоныя глобулы і жоўтыя спіралі). Жоўтыя авальныя кропкі ўсярэдзіне мембраны - малекулы халестэролюхалестэролу. Жоўта-зялёныя ланцужкі пацерак на вонкавым боку мембраны - ланцужкі [[алігацукрыд]]аў, што ствараюць [[глікакалікс]].
 
Біялагічная мембрана ўлучае і розныя [[бялкі]]: інтэгральныя (што працінаюць мембрану наскрозь), напаўінтэгральныя (пагружаныя адным канцом у вонкавы ці ўнутраны ліпідны пласт), павярхоўныя (размешчаныя на вонкавай ці прылеглыя да ўнутраных бакоў мембраны). Некаторыя бялкі з'яўляюцца пунктамі кантакту клетачнай мембраны з [[цытакасцяк]]ом усярэдзіне клеткі, і [[Клетачная сценка|клетачнай сценкай]] (калі яна ёсць) звонку. Некаторыя з інтэгральных бялкоў выконваюць функцыю [[Іённы канал|іённых каналаў]], розных [[транспарцёр]]аў і [[Клетачны рэцэптар|рэцэптар]]аў.