Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
Радок 1:
[[Файл:Музей Бялыніцкага-Бірулі.jpg|250px|thumb|[[Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі|Бялыніцкі мастацкі музей]]]]
'''Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі'''  — [[музей]], заснаваны [[5 лістапада]] [[1969]]  г. у г. п. [[Бялынічы]] загадам Магілёўскага абласнога ўпраўлення культуры. Дапамогу ў арганізацыі музея аказалі дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея БССР А. В. Аладава і жонка мастака А. А. Біруля. Адкрыты для наведвальнікаў [[29 мая]] [[1970]]  г. Аснову музея склалі матэрыялы аб жыцці і творчасці народнага мастака Беларусі і Расіі, правадзейнага члена Акадэміі мастацтваў СССР Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Кіраўнікамі былі Г. Н. Драздзецкая, П. П. Жыгуноў, Н. С. Снапкова. З 1987  г. дырэктар Н. І. Палоннік.
 
Спачатку музей знаходзіўся ў будынку былога райвыканкама, у 1997  г. пад музей рэканструяваны будынак кінатэатра «Зорка». 26.02.1997  г. адбылося адкрыццё музея ў рэканструяваным будынку і ўрачыстае святкаванне 125-годдзя з дня нараджэння В.Бялыніцкага-Бірулі. У 2007  г. музею нададзены статус юрыдычнай асобы з афіцыйнай назвай «Установа культуры «Бялыніцкі„Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-БіруліБірулі“».
 
Асноўны фонд (2008) налічвае 582 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны  — 136 адзінак. Плошча 4 экспазіцыйных залаў 270 м², выставачнага  — 70 м².
 
У раздзеле экспазіцыі «Краявіды народнага мастака БССР і РСФСР В. Бялыніцкага-Бірулі» прадстаўлены творы мастака, напісаныя ў 1920-40-я гг.: «Восень», «Лёд прайшоў», «Апошні снег», «Маладыя бярозкі» і інш. Экспануецца партрэт В. Бялыніцкага-Бірулі, напісаны ў 1939  г. яго сябрам  — народным мастаком СССР І. Э. Грабаром. Змешчаны скульптурны партрэт мастака, выкананы З. Азгурам. Выстаўлены пэндзлі, палітра, якімі карыстаўся жывапісец; сігнальны экзэмпляр паштовага канверта, які выпусціла Міністэрства сувязі СССР у 1972  г. з нагоды 100-гадовага юбілею В.Бялыніцкага-Бірулі; паштовая марка з рэпрадукцыяй пейзажа мастака «Ранняя вясна» (1912). Прадстаўлены таксама 2 лісты В.Бялыніцкага-Бірулі, адрасаваныя яго сябру  — работніку Гарусаўскага дзіцячага дома М. І. Талкачову. У экспазіцыі «Жывапіс Беларусі 20 ст.» творы В.Цвіркі «Льнаводка», У.Лагуна «Завочніца», В.Шыбнёва «Збажына паспела», А.Бархаткова «Калгасны статак», У.Сеўрука «Рыбная лоўля» і інш. У раздзеле «Скульптура Беларусі 20 ст.» экспануюцца творы А.Заспіцкага «Паэтэса Цётка», С.Селіханава «Вызваленне», «Партрэт Селіванава», «Бюст Варапаевай», Л.Палійчука «Абаронцы Брэсцкай крэпасці», I.Міско «Партрэт хлопчыка», В.Папова «Юнацтва», «Партрэт Еўкайла» і інш. Экспазіцыю «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» складаюць творы ўдзельнікаў міжнародных пленэраў па жывапісе: Дз. Алейніка «Раніца на Дняпры» (1996), А.Бархаткова «На рацэ Друць» (1996), І.Сцяпанава «Удомля. Дача В. К. Бялыніцкага-Бірулі» (2003) і інш.
 
[[Катэгорыя:Музеі Магілёўскай вобласці]]