Гліптыка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Ланкійскі разьбяр (2006) '''Гліптыка''' — мастацтва разьбы на каштоўныя...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:33, 5 верасня 2013

Гліптыка — мастацтва разьбы на каштоўных і паўкаштоўных камянях, адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Разьбяныя камяні (гемы) з глыбокай старажытнасці служылі пячаткамі, кудменямі і ўпрыгожваннямі. Гемы выконваліся з мяккіх (стэатыт, гематыт, серпенцін) або цвёрдых (сердалік, халцэдон) парод каменя ўручную або з дапамогай нескладаных станкоў. Гемы з паглыбленымі выявамі называюцца інталіямі, з выпуклымі - камея.

Ланкійскі разьбяр (2006)