Фрэнсіс Глісан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Фрэнсіс Глісан '''Фрэнсіс Глісан''' ({{lang-en|Francis Glisson}}; 1597, Рампішэм, Дорс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:31, 5 верасня 2013

Фрэнсіс Глісан (англ.: Francis Glisson; 1597, Рампішэм, Дорсетшыр, Вялікабрытанія - 16 кастрычніка 1677, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі ўрач, анатам, прафесар у Кембрыджы, адзін з самых выбітных урачоў першай паловы XVII стагоддзя. Немалаважныя яго заслугі і ў галіне фізіялогіі, асабліва ў вучэнні аб раздражняльнасці як аб адной з асноўных уласцівасцяў ўсіх прадметаў ў прыродзе рэагаваць на раздражненне. Сваім навуковым творам пра рахітызм (Лондан, 1660) ён звярнуў асаблівую ўвагу урачоў на хваробы дзіцячага ўзросту.

Фрэнсіс Глісан

Глиссон першым апісаў рахіт (1650) і вывучыў будову печані (1654) і кішэчніка; яго імем названа абалонка, якая пакрывае печань (глісанава капсула або капсула Глісана), першым апісаў сфінктар.