Розніца паміж версіямі "Валянціна Міхайлаўна Коўтун"

др
стр-ра
др (clean up, replaced: (1922)| → , 1922|, typos fixed: КОЎТУН → КОУТУН using AWB)
др (стр-ра)
'''Валянціна Міхайлаўна Коўтун''', у дзявоцтве '''Новік''' ({{ДН|6|4|1946}}, в. Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці — {{ДС|30|4|2011}}, {{МС|Пінск||}}; Псеўданімы: ''[[Леся Беларуска]]''; ''Ясельда'') — беларуская [[паэтэса]], [[празаік]], [[літаратуразнавец]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу. Працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. Паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 4 курса перавялася ў [[БДУ]], які скончыла ў 1969. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969—1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970—1976). У 1977—1980 вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. [[Кандыдат філалагічных навук]]. Член СП БССР (з 1975), СП СССР (з 1976). З 1976 — літсупрацоўнік, з 1979 — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса [[Полымя (1922)|«Полымя»]], з 1982 — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя», з 2006 — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Старшыня Усебеларускага жаночага фонду святой Еўфрасінні Полацкай (з 1993). Член СП Украіны (з 1997).
 
== Творчасць ==
Дэбютавала ў друку выступае ў 1966. Аўтар зборнікаў паэзіі «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (вершы і паэмы, 1977), «На зломе маланкі» (1981), «Метраном» (1985), «Лісты да цябе» (вершы і паэмы, 1988), рамана «Крыж міласэрнасці» (1988), рамана-жыція «Пакліканыя» (2002, часопіс «Полымя»), прысвечанага Еўфрасінні Полацкай. Адна з важных тэм творчасці — асэнсаванне асобы беларускай паэтэсы [[Алаіза Пашкевіч|Цёткі (А. Пашкевіч)]], якой прысвечаны паэмы «На зломе маланкі» (1979), «Суд Алаізы» (1985), раман-дылогія «Крыж міласэрнасці» (1988—1996). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), зборніка апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988).
 
Таксама вядомая як крытык і літаратуразнавец. Аўтар прац «Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні» (1984), «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі» (1987). Аўтар артыкулаў па пытаннях фальклору ў сучаснай беларускай паэзіі. Перакладала з рускай, украінскай і іншых моў.
 
== Прэміі і ўзнагароды ==
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном».