Ян I Ольбрахт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 23 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q53451 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
'''Ян І Ольбрахт''' ([[Польская мова|польск.]] Jan I Olbracht)({{ДН|27|12|1459}} — {{ДС|17|6|1501}}) — [[кароль польскі]] з [[1492]] г. па [[1501]] г.
 
Нарадзіўся ў 1459 г. Трэці сын Казіміра VI Ягелончыка, ён быў добра выхаваны дзякуючы сваёй разумнай маці Елізаветы Аўстрыйскай, шануемай аўтарам сачынення «De institutione regii pueri». Настаўнікамі яго былі гісторык [[Длугаш, Ян Длугаш|Длугаш]] і гуманіст Філіп Буанакорсі, больш вядомы пад імем Калімаха. Калімах, па меркаванню сучаснікаў, меў вялікі ўплыў на караля, падказваючы яму сродкі для дасягнення абсалютнай улады.
 
Калі ў Яна Ольбрахта і былі намеры ўзмацніць каралеўскую ўладу, то яны былі цалкам не спраўдзіліся; прывілеі шляхетскага саслоўя яшчэ больш павялічыліся падчас знаходжання на троне гэтага караля. Апынуўшысь ў цяжкім фінансавым становішчы, ён быў вымушаны шукаць падтрымку сярод шляхты, каб атрымаць ад яе неабходныя падаткі. У [[1496]] г. петракоўскі сейм зацвердзіў статут, паклаўшы пачатак [[прыгоннае права|прыгоннаму праву]] ў Польшчы і прышчыміўшы правы мяшчан, ў інтэрэсах [[шляхта|шляхецкага саслоўя]]. Шляхта была так задаволена гэтым статутам, што ахвотна выставіла значныя ўзброеныя сілы для экспедыцыі супраць [[Малдова|малдаўскага]] князя Стэфана. Ян Ольбрахт меў намер пасадзіць на прэстол Малдовы свайго брата [[Жыгімонт I|Жыгімонта]], каб зручней было потым весці барацьбу з турками. Экспедыцыя закончылася ў [[Букавіна|Букавіне]] страшнай паразай палякоў, якая пацягнула за сабой знішчальны напад татар і турок на Польшчу. Планы караля не спраўдзіліся; ён быў вымушаны падтрымліваць мір з туркамі, каб адгарадзіць сваю дзяржаву ад небяспечных ворагаў. Памёр 17 чэрвеня 1501.