Самурай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 79 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q38142 (translate me)
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 4:
 
== Гісторыя ==
Самураі пачалі фарміравацца як саслоўе ў перыяд сёгунаў дому Мінамота (1192-1333), асобае значэнне набылі ў час міжусобных войнаў 14-16 стагоддзяў. Тады ж склалася асобная самурайская культура, у нечым падобная да [[рыцарства|рыцарскай культуры]] [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]], у аснове якой кодэкс гонару самураяў — [[бусідо]] з культам вернасці свайму гаспадару.
 
У час сёгуната Такугава (1603-1867) статус самураяў (10% насельніцтва [[Японія|Японіі]]) аформлены юрыдычна. Заканчэнне міжусобных войнаў прывяло да расслаення саслоўя самаураяў, многія з якіх ператварыліся ў ронінаў (самураі без гаспадара), некаторыя з іх папоўнілі шэрагі дэкласаваных элементаў, але большая частка самураяў заставалася ў гарадах, дзе займаліся рамяством і гандлем. Самураі паўднёва-заходніх княстваў (Сацума, Цёсю, Тоса і Хідзэн) адыгралі ключавую ролю ў буржуазнай рэвалюцыі 1867-1868 гадах. У [[1872]] годзе саслоўе самураяў скасавана, але яго традыцыі працяглы час (да паражэння [[Японія|Японіі]] ў [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайне]]) культываваліся ў японскай арміі.