Снуды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q980065 (translate me)
дапаўненне
Радок 30:
'''Снуды''' — [[возера]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім р-не]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. У басейне ракі [[Друйка]], за 10 км на поўнач ад горада [[Браслаў]], уваходзіць у [[Браслаўская група азёр|Браслаўскую групу азёр]] (другое па велічыні сярод іх<ref name="sh">{{кніга|аўтар=Шидловский К. С.|загаловак=Браславские озёра: Путеводитель по зоне отдыха Браслав|месца=Мн.|выдавецтва=Полымя|год=1989|старонкі=|старонак=63|isbn=5-345-00063-8|тыраж=20&nbsp;000}}{{ref-ru}}</ref>).
 
Плошча 22 км². Найбольшая глыбіня 16,5 м. Даўжыня 8,8 км. Найбольшая шырыня 4,9 км. Даўжыня [[бераг]]авой лініі 34,4 км. Аб′ём вады 107 млн м³. Плошча [[вадазбор]]у 113 км². Схілы [[Катлавіна|катлавіны]] вышынёй да 30 м, на ўсходзе і паўднёвым-усходзе абрываюцца блізка каля ўрэзу вады. Уздоўж усходняга берага цягнецца [[Озы|озавая]] града, парослая лесам. Берагі нізкія, пераўвільготненыя. [[Пойма]] шырынёй ад 5 да 150 м. Упадзіны чаргуюцца з пясчанымі мелямі, болыпасць з якіх парасла [[Трыснёг звычайны|трыснягом]]. На возеры 11 [[Востраў|астравоў]] агульнай плошчай 1,6 км² (Ліпавец, Турмос, Лакіна, Краснагорка і інш.<ref name="atlas" />). У малаводныя гады мелі агаляюцца, колькасць астравоў павялічваецца да 16. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі гліністае, глыбокія ўчасткі дна высланы [[Сапрапель|сапрапелем]]. Уздоўж берагоў паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м, пашырана да глыбіні 2 м; падводная [[расліннасць]] пашырана да глыбіні 8 м. На поўдні злучана пратокай з возера [[Возера Струста|Струста]], на ўсходзе — канавай з возера [[Возера Воласа Паўночны|Воласа Паўночны]], на поўначы ўпадае [[ручай]] з возера [[Возера Астравіты|Астравіты]].
 
У возеры водзяцца [[шчупак]], [[лешч]], [[язь]], [[карп]], [[плотка]], [[белы амур]], [[лінь]], [[мянтуз]], [[акунь]] і іншыя [[Біялагічны від|віды]] [[Рыбы|рыб]]<ref name="atlas">{{кніга|загаловак=Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область|адказны=Редактор Г. Г. Науменко|месца=Мн.|выдавецтва=РУП «Белкартография»|год=2010|старонкі=9, 46|старонак=72|isbn=978-985-508-136-5|тыраж=10&nbsp;000}}{{ref-ru}}</ref>.