Капуста квашаная: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
(вікіфікацыя)
Няма тлумачэння праўкі
[[Выява:Kvaschennaja-kapusta.jpg|thumb|250px|Квашаная капуста з морквай]]
'''Капуста квашаная''' — старадаўні прадукт харчавання славянаў, у тым ліку [[беларусы|беларусаў]]. Самы просты спосаб прыгатавання — квашанне цэлымі качанамі або палавінкамі (палюткамі, плашкамі, палойкамі) без солі, з вадою. Качаны абчышчалі ад верхняга зялёнага ліста, складвалі ў бочкі, залівалі вадой (звычайна халоднай). Калі капуста ўкісала, яе прыціскалі грузам (гнётам). Квашаная капуста стаяла ў варыўні. Капуста ў [[квас]]е магла летаваць. З яе варылі [[боршч]], квас, капусту. Калі было дастаткова солі, рабілі расол (з [[кмен]]ам і [[кроп]]ам) і залівалі ім капусту ў бочцы (расаловая капуста). Сечаную капусту таксама маглі заквашваць з вадой, без солі. Капусту секлі ў ночвах, дадавалі кмен, кроп. [[Журавіны]], [[морква|моркву]], часам [[мята|мяту]], [[антонаўка, сорт яблык|антонаўку]], [[буракі]], потым складалі ў бочку.
 
Пазней капусту пачалі заквашваць без вады, пераціраючы яе з соллю і [[прыправы|прыправамі]] (шаткаваная капуста, бітая капуста, набіванка). У сечаную капусту часта кладуць цэлыя качаны або палавінкі (складаюць слаямі). На ўсходзе Беларусі (а таксама ў [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]]) першыя верхнія зялёныя лісты капусты ішлі не на корм скаціне, а квасіліся. Гэтыя лісты абмывалі, часам секлі, складалі ў бочкі, залівалі вадой без солі. Такую капусту называлі шэрай, рудой, націнай, шэрым баршчом. На Палессі капусту квасілі таксама параную або папярэдне падпечаную, залівалі яе расолам з правамі.