Іеранім Босх: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
image replaced, signature not by bosch deleted
Радок 21:
|вікісховішча = Category:Hieronymus Bosch
}}
[[File:Alaert du Hamel 02 nlWP.jpg|frameless|right]]
'''Іеранім Босх''', сапр.: '''Іеранім ван ААКЕН''' ({{lang-la|Jheronimus Bosh}}; каля 1450 — {{ДС|9|8|1516}}) — надзвычай пладавіты мастак эпохі ранняга [[Паўночнае Адраджэнне|Паўночнага Адраджэння]] 15-16 ст. Большасць яго прац прысвечаная тэме грэхападзення чалавека, яго заганам.
 
Радок 34 ⟶ 33:
Асобныя творы Босха напісаны на сюжэты Свяшчэннага Пісання, як, напрыклад, «Гэта чалавек» (1480—1485), «Нясенне крыжа» (1490—1500), «Іаан Хрысціцель у пустыні», «Святы Хрыстафор» (абодва — 1504—1505), «Святы Іеранім за малітвай» (1505), «Блудны сын», «Каранаванне цярновым вянцом» (абодва — 1510). Але і ў гэтых работах майстар верны сваім прынцыпам — глядач заўсёды распазнае расстаўленыя акцэнты ў паказе дабра і зла. Захавалася некалькі вялікіх трыпціхаў мастака, асобныя з якіх маглі быць алтарнымі: «Воз сена» (1500—1502), «Сад зямных уцех» (1500—1510), «Страшны суд» (1504), «Святыя пустэльнікі» (каля 1505), «Спакушэнне Святога Антонія» (1505—1506), «Пакланенне вешчуноў» (1510).
 
[[File:The Garden of Earthly Delights byJheronimus Bosch High Resolution023.jpg|thumb|400px|«Сад зямных уцех»]]
«Сад зямных уцех» — адна з самых вядомых работ Босха, якая атрымала сваю назву па змесце яе цэнтральнай часткі. Асноўная тэма — грэх юрлівасці. На знешніх баках створак паказаны Свет на трэці дзень стварэння Богам. Яго спакойны выгляд нічым не прадракае таго, што адкрывае трыпціх. У правай частцы мастак выяўляе сцэну ў Раю, дзе прадстаюць Творца, Адам і Ева, узвышаецца фантастычнае збудаванне — Крыніца жыцця, гуляюць жывёлы. У цэнтральнай расказваецца аб сапраўдным садзе ўцех: на фоне зеляніны паказаны аголеныя фігуры мужчын і жанчын, якія адпачываюць, ласуюцца садавінай, купаюцца ў возеры, кахаюць. Але такая ідылія не мае нічога агульнага з бестурботным «дзяцінствам чалавецтва». Для Босха такі сад — гэта свет, згвалчаны распустай.