Біягеацэноз: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Біягеацэноз''' — гістарычна складзеная сукупнасць жывых (біяцэноз) і нежывых ([[біятоп]...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Біягеацэноз уключае дзве структурныя часткі — біяцэноз і біятоп. Кожная з гэтых частак складаецца з пэўных кампанентаў, якія паміж сабой узаемазвязаны.
 
Біягеацэноз і [[экасістэма]] — блізкія паняцці, якія абазначаюць біясістэмы аднаго ўзроўню арганізацыі. Агульнай прыкметай для гэтых сістэм з'яўляецца наяўнасць у іх абмену рэчывам і энергіяй паміж жывым і нежывым кампанентамі. Аднак названыя паняцці не з'яўляюцца сінонімамі. Экасістэмы маюць розную ступень складанасці, розныя маштабы, яны могуць быць натуральнымі (прыроднымі) і штучнымі (створанымі чалавекам). Экасістэма не мае пэўнай размернасці. Біягеацэноз адрозніваецца тэрытарыяльнай абмежаванасцю і пэўным складам папуляцый (біяцэноз). Яго межы вызначаюцца наземным раслінным покрывам (фітацэнозам[[фітацэноз]]ам). Змяненне расліннасці сведчыць пра змяненне ўмоў у біятопе і пра мяжу з суседнім біягеацэнозам. Напрыклад, пераход ад драўніннай расліннасці да травяністай сведчыць пра яго мяжу паміж лясным і [[луг]]авым біягеацэнозамі. Біягеацэнозы вылучаюць толькі на сушы. Значыць, паняцце «экасістэма» больш шырокае, чым «біягеацэноз».
 
3 пункту погляду забеспячэння пажыўнымі рэчывамі біягеацэнозы аўтаномныя (незалежныя ад іншых біягеацэнозаў). У іх замкнуты кругаварот рэчываў паміж арганізмамі і навакольным асяроддзем, які забяспечвае адзінства жывой і нежывой прыроды.