Генрых Фрэдэрык Сцюарт (прынц Уэльскі): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|right|Генрых Фрэдэрык Сцюарт, прынц Уэльскі '''Генрых Фрэ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:56, 9 верасня 2013

Генрых Фрэдэрык Сцюарт (англ.: Henry Frederick Stuart; 19 лютага 1594 — 6 лістапада 1612), прынц Уэльскі (з 1610 года), герцаг Ротсей (з 1594 года) — старэйшы сын караля Англіі і Шатландыі Якава I (VI) і каралевы Ганны Дацкай.

Генрых Фрэдэрык Сцюарт, прынц Уэльскі

Біяграфія

Нараджэнне прынца Генрыха ў 1594 годзе з энтузіязмам было ўспрынята раялістамі Шатландыі, паколькі да гэтага моманту кароль Якаў VI з'яўляўся апошнім прадстаўніком каралеўскага дому Сцюартаў і яго смерць прывяла б да грамадзянскай вайны паміж рознымі шатландскімі арыстакратычнымі сем'ямі, якія прэтэндавалі на прастол. Пры нараджэнні Генрых атрымаў тытулы герцага Ротсея і графа Карыка, традыцыйныя для спадчыннікаў шатландскай кароны. Пасля ўзыходжання Якава VI на прастол Англіі ў 1603 годзе, Генрых быў ўзведзены ў годнасць герцага Корнуальскага і прынца Уэльскага, упершыню ў гісторыі злучыўшы англійскія і шатландскія тытулы спадчыннікаў прастола.

Малады прынц Генрых адрозніваўся энергіяй і адкрытасцю, што кантраставала з асцярожным і замкнутым характарам яго малодшага брата Карла. На яго ўскладаліся вялікія надзеі, ішлі перамовы пра яго вяселлі з дачкой тасканскага герцага Кацярынай Медычы, аднак вяселле было адменена, з прычыны таго, што Генрых быў пратэстантам. У 1612 годзе ва ўзросце васямнаццаці гадоў Генрых Сцюарт сканаў ад тыфу. Спадчыннікам англійскага і шатландскага прастолаў (а з 1625 года каралём) стаў малодшы брат Карл.

Генрых Сцюарт пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве.