вікіфікацыя
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др (Bot: Migrating 80 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q8698 (translate me)) |
(вікіфікацыя) |
||
Спад найбольш закрануў развітыя краіны Захаду: [[ЗША]], [[Канада|Канаду]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]], [[Германія|Германію]] і [[Францыя|Францыю]]. Моцна пацярпелі прамысловыя гарады, ў шэрагу краін практычна спынілася будаўніцтва, цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю з-за адсутнасці плацежаздольнага попыту ўпалі на 40-60%.
Прычынай эканамічнага крызісу, верагодна, стала сукупнасць фактараў: недахоп грашовай масы, крызіс перавытворчасці, імклівы прырост насельніцтва, скарачэнне [[міжнародны гандаль|міжнароднага гандлю]], біржавыя спекуляцыі, змяншэнне ваенных заказаў па заканчэнні Першай сусветнай вайны.
Пад канец перыяду рэцэсіі ўзровень прамысловай вытворчасці быў адкінуты да ўзроўню пачатку [[20 стагоддзе|20 стагоддзя]], г.зн. на 30 гадоў назад. Колькасць беспрацоўных у краінах Захаду дасягнула 30 млн. чалавек, моцна пагоршыўся стан рабочых, фермераў, дробных гандляроў, прадстаўнікоў сярэдняга класу, многія з іх апынуліся за рысай беднасці. Вырасла колькасць прыхільнікаў радыкальных ідэалогій.
Як вынік Вялікай дэпрэсіі, кейнсіянскія падыходы ў эканоміцы пацяснілі класічны [[эканамічны лібералізм]] і дамініравалі да 1970-х. Вялікая дэпрэсія стала асноўным фактарам усталявання сацыял-дэмакратыі і планавай эканомікі ў еўрапейскіх краінах пасля Другой сусветнай вайны.
== Літаратура ==
|