Розніца паміж версіямі "Вугаль"

61 байт дададзены ,  7 гадоў таму
др (Bot: Migrating 102 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q24489 (translate me))
 
== Каменны вугаль ==
{{асноўны артыкул|Каменны вугаль}}
 
'''Каменны вугаль''' – выкапневы гумусавы вугаль больш высокай ступені вуглефікацыі ў параўнанні з бурым вуглем. Па міжнароднай класіфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэння больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадям лятучых болей 9%. Каменны вугаль утрымлівае ў гаручай масе ад 75 да 97% вуглерода. Каменны вугаль распаўсюджаны ў адлажэннях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сістэм. Глыбіня знаходжання каменнага вугля – ад паверхні да 2000 – 2500 метраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых раслін, змяніўшыхся пад уплывам вялікага ціску акружаючых парод зямной кары і параўнальна высокай тэмпературы. З узрастаннем ступені пераўтварэння паслядоўна павялічваецца ўтрыманне вуглерода і адначасова змяньшаецца колькасць кіслароду, вадароду, лятучых рэчываў; змяняецца цеплыня згарання, здольнасць спякацца і іншыя ўласцівасці.