Вольга Гапеева: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
а-і
Радок 3:
Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (2004), спецыяльнасць — замежныя мовы і літаратура — англійская і нямецкая, трэцяя — французская. Ступень магістра (лінгвістыка, 2005, МДЛУ), ступень магістра па Гендэрных даследаваннях (2007, EHU-International, Вільнюс, Літва). Навучаецца ў аспірантуры Лінгвістычнага ўніверсітэта (параўнальная лінгвістыка). Курыруе замежныя праекты (пераклады) і займаецца прамоўцыяй беларускай літаратуры за мяжой (выдавецтва «Логвінаў»).
 
Піша паэзію, прозу, драматургію. Даследуе феномен цялесных мадыфікацый і самапашкоджанняў, а таксама займаецца гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры. Публікуецца з 1999 у перыёдыцы і анталогіях. Аўтар кніг «Рэканструкцыя неба» (паэзія, проза, драма; 2003), «Няголены ранак» (паэзія; 2008). П'еса В. Гапеевай «Калекцыянэр» была пастаўлена ў рамках фестывалю «Тры дні» (серыя прэзентацый кніг выдавецтва «Логвінаў») у Музеі гісторыі беларускай літаратуры (Удзел у пастаноўцы прымала [[Вальжына Морт]]). У кастрычніку 2006 у рамках ХІ міжнароднага тэатральнага фестывалю «Кonfrontacje Teatralne» (Люблін, Польшча) п'еса «Калекцыянэр» была прадстаўлена ў праекце «Dramat Nieobecny» на чытаннях беларускай драматургіі. У 1999—2006 публікавалася ў літаратурных часопісах «ARCHE», «Маладосць», «Крыніца», «Першацвет» (Беларусь), «Blesok» (Македонія), «Die Horen» (Германія). Перакладае з і на замежныя мовы (англійская, нямецкая, украінская, македонская). Куратар, [[перакладчык]] і аўтар анталогіі «Лінія Фронту» (2003) (зборнік беларускіх і нямецкіх тэкстаў) і «Лінія Фронту — 2» (2007), адна з перакладчыкаў зборніка нямецкай паэзіі «У танцы ліхтароў» (Im Lichtertanz) (2004), а таксама кнігі Р. Барадуліна «Ксты» (Ksty) (пераклад на англ., 2006). Творы ВольгаВольгі Гапеевай перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую мовы.
 
== Прызнанне ==