Розніца паміж версіямі "Педра Кальдэрон дэ ла Барка"

др
→‎Творчасць: вікіфікацыя
др (→‎Творчасць: вікіфікацыя)
 
== Творчасць ==
Драматургія Кальдэрона  — [[барока]]вае завяршэнне тэатральнае мадэлі, створанай напрыканцы [[16 стагоддзе|XVI]]  — пачатку [[17 стагоддзе|XVII]] стст. [[Лопэ дэ Вэга]]. Паводле спісу твораў, які быў складзены самім аўтарам незадоўга да смерці, пяру Кальдэрона належаць каля 120 камедый і драма, 80 ''autos sacramentales'', 20 інтэрмэдый і нямалая колькасць іншых твораў, у тым ліку вершаў і паэм.
 
Існуе мноства класіфікацый п'ес Кальдэрона. Часцей за ўсё даследчыкі вылучаюць наступныя групы:
 
[[Выява:Comediascalderon.jpg|thumb|145px|Тытульны аркуш збору камедый Кальдэрона (Мадрыд, 1640 г.)]]
* '''Драмы гонару'''. У гэткіх творах вяршэнствуе традыцыйная для іспанскага барока праблематыка: каханне, рэлігія, гонар. Канфлікт звязаны альбо з адступленнем ад гэтых прынцыпаў, альбо з трагічнай неабходнасцю іх выканаць, нават коштам свайго жыцця. Хоць дзеянне часта адбываецца ў мінулым Іспаніі, асяроддзе і праблематыка набліжаныя да сучаснасці Кальдэрона.
 
* '''Філасофскія драмы'''. П'есы гэткга тыпу кранаюць фундаментальныя пытанні быцця, перш за ўсё  — чалавечага лёсу, свабоды волі і прычын чалавечых пакутаў. Часцей за ўсё дзеянне адбываецца ў экзатычных Кальдэрону краінах (напрыклад, [[Ірландыя|Ірландыі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Масковія|Масковіі]]); гістарычны і мясцовы каларыт падкрэслена ўмоўны і створаны дзеля акцэнтавання іх пазачасавай праблематыкі. Прыклады: ''«[[Жыццё ёсць сон]]»'', ''«Чароўны маг»''.
 
* '''Камедыі інтрыгі'''. Самая «традыцыйная» група п'ес Кальдэрона ўключае ў сябе камедыі, пабудаваныя па канонах тэатра Лопэ дэ Вэга, з заблытанай і захапляльнай любоўнай інтрыгай. Ініцыятарамі і самімі актыўнымі ўдзельнікамі інтрыгі часцей за ўсё становяцца жанчыны. Камедыям уласцівы так званы ''«кальдэронаў ход»''  — выпадкова трапіўшыя да герояў прадметы, лісты, якія дайшлі памылкова, патаемныя хады і дзьверы. Прыклады: ''«Дама-прывід»''
 
== Вонкавыя спасылкі ==