Канклаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 45 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q186431 (translate me)
Радок 7:
Выбары Папы Рымскага адбываюцца ў адпаведнасці з царкоўнымі законамі і традыцыямі. Актыўнае выбарчае права распаўсюджваецца, пачынаючы з [[1059]] года, толькі на кардыналаў. Дагэтуль у выбарах Папы Рымскага ўдзельнічалі прадстаўнікі царквы і акламацыйна таксама жыхары [[Рым]]а. Права на змену існых правілаў канклава мае толькі Папа Рымскі. У яго кампетэнцыю таксама ўваходзіць наданне кардынальскага тытулу, і таму Папа мае пэўны ўплыў на выбар свайго паслядоўніка. Права самому вызначаць свайго паслядоўніка Папа Рымскі не мае.
 
[[Выява:SixtinaCappella Sistina - 2005.jpg|thumb|Выгляд [[Сіксцінская капэла|Сіксцінскай капэлы]] з купалу [[Сабор Святога Пятра|Сабора Святога Пятра]]]]
Да канца існавання [[Папская вобласць|Папскай вобласці]] ў [[1870]] г. канклаў адбываўся ў рымскім палацы Квірынталь, а пасля гэтага быў перанесены ў [[Сіксцінская капэла|Сіксцінскую капэлу]] ў [[Ватыкан]]. Да выбараў новага Папы Рымскага ў [[1978]] г. [[кардынал]]ы не мелі права адлучацца з памяшкання ўвесь час правядзення канлаву, таму ў Сіксцінскай капэле і прылягаючых да яе памяшканнях для кардыналаў неабходна было ўсталёўваць невялікія спальныя келлі. Згодна новаму рэгламенту, які быў прыняты Папам [[Ян Павед II|Янам Паўлам II]], кардыналы маюць цяпер права жыць у новым гасцінным доме Домус Санктэ Мартэ (''Domus Sanctae Marthae'') у час правядзення канклаву. Але і сёння кардыналы не маюць права на якія-небудзь кантакты з вонкавым светам. Усе астатнія жыхары гасціннага дома павінны на гэты час яго пакінуць. Тэлефонам, тэлебачаннем, радыё, поштай, газетамі і іншымі друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі нельга карыстацца. Гэты рэгламент быў упершыню ўжыты ў [[2005]] г. пасля смерці Папы Яна Паўла II.