Шатландцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 119:
Беларускі [[гісторыя|гісторык]] і [[нумізматыка|нумізмат]] [[Валянцін Навумавіч Рабцэвіч]] паведамляў пра шатландцаў у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] наступнае<ref>Рябцевич В. Н., Нумизматика Беларуси. - Мн.: Полымя, 1995. С. 188 – 191</ref>:
 
{{Пачатак цытаты}}
"Пачынаючы з другой паловы [[16 стагоддзе|XVI]] ст., актавыя крыніцы [[Польшча|Польшчы]] і ВКЛ часта згадваюць шатландцаў (шкотаў, шотаў), якія выступалі ў двух цалкам непадобных абліччах – як мірныя дробязныя [[гандаль|гандляры]] і як прафесійныя ваенныя наёмнікі. Петркоўскі сейм [[1563]] г. у ліку купцоў-чужынцаў згадвае "шкотаў" і забараняе тым з іх, хто не мае сталага месца жыхарства, займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Скарга на шкоду, якую прычыняюць канкурэнцыяй шатландцы мясцоваму гандлю, утрымоўваецца ў канстытуцыі Петркоўскага сейма [[1567]] г. "Вандроўным шотам" у [[1594]] г. было забароненае гандляваць па-за межамі ярмарак…"{{Канец цытаты}}
 
{{Пачатак цытаты}}
"Продак [[Міхаіл Юр'евіч Лермантаў|М.Ю. Лермонтав]]а "шкоцкі немец" Георг Лермант, які загінуў пад [[Смаленск]]ам у канцы [[1633]] або ў пачатку [[1634]] г. у званні ротмістра [[Масква|маскоўскага]] [[рэйтар]]скага палка, пачынаў ваенную службу на Беларусі. У [[1613]] г. ён апынуўся ў складзе польска-літоўскага гарнізона, абложанага ў крэпасці Белай (зараз раённы цэнтр [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]]), і разам з атрадам суайчыннікаў перайшоў на бок [[Расія|рускага]] войска…"{{Канец цытаты}}
 
{{Пачатак цытаты}}
"З другой чвэрці [[17 стагоддзе|XVII]] cт. лік шатландцаў-чужынцаў, якія пакідалі радзіму, рэзка ўзрастае. Гэтая з'ява знаходзіць тлумачэнне ў пэўных падзеях англа-шатландскай гісторыі.
 
Пасля заключэння ў [[1603]] г. уніі паміж [[Англія]]й і Шатландыяй англіскі ўрад пачаў ганенні [[прэсвітарыянства|прэсвтарыянскай]] [[царква|царквы]] Шатландыі. Ганенні прынялі асабліва шырокі размах пры [[Карл I Сцюарт|Карле I]] ([[1625]] – [[1649]] гг.), яны вымушалі шматлікіх шатландцаў пакідаць радзіму. Адным з месцаў, найбольш прывабных для выгнаннікаў, стала [[Рэч Паспалітая]], і ў прыватнасці ВКЛ, дзе [[Радзівілы]], магутныя магнаты свайго часу, спавядалі блізкі да прэсвітарыянству [[кальвінізм]] і старанна ўкаранялі яго ў сваіх валоданнях. Толькі на Беларусі кальвінісцкія храмы і школы меліся ў [[Берасцейскае ваяводства|Брэсцкім ваяводстве]], [[Віцебск]]у, [[Лідскі павет|Лідскім павеце]], [[Ашмяны|Ашмянскім]] земстве, [[Навагрудак|Наваградку]], [[Мінск]]у, [[Капыль|Капыле]], [[Дзяржынск|Койданове]], [[Слуцк]]у, [[Шклоў|Шклове]] і ў шэрагу іншых месцаў.
Радок 131 ⟶ 134:
Да 1630-ым гг. адносіцца з'яўленне шатландскіх рамеснікаў і гандляроў у Слуцку. Яны заснавалі тут прэсвітарыянскую абшчыну і, як аднадушна адзначаюць згаданыя крыніцы, значна ажывілі мясцовы гандаль, вывозілі тавары ў Расію, Польшчу, [[Германія|Германію]] і [[Нідэрланды|Галандыю]].
 
У першай чвэрці XVII ст. шатландцы трывала замацаваліся ў Вільні. Запіс Віленскага [[Мяшчане|мяшчанскага]] суда ад [[26 мая]] [[1619]] г. паказвае, што адна з хат недалёка ад кальвініскага збора, належыла нейкаму "доктару шкоту"…"{{Канец цытаты}}
 
==Зноскі==