Бураты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 104:
 
===Будызм===
Сярод буратаў распаўсюджаны [[будызм]] у форме [[ламаізм]]у (ваджраяна), які прыйшоў сюды з тэрыторыі [[Тыбет]]а праз [[Манголія|Манголію]]. Будызм быў вядомы ў [[Бурація|Бураціі]] з канца [[16 стагоддзе|XVI]] ст., аднак пачатак яго інтэнсіўнага распаўсюджвання прыпаў на пачатак [[18 стагоддзе|XVIII]] ст., калі ў землі буратаў прыйшлі 150 [[Лама, будызм|лам]]-місіянераў. У [[1741]] г. [[Лізавета Пятроўна|Елізавета I]] афіцыйна дазволіла распаўсюджванне будызму ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У [[1773]] г. [[імператар]]скі ўказ рэгламентаваў мець не болей за 1 кляштар-''дацан'' для кожнага бурацкага рода<ref>[http://www.buriatia.ru/religion/buddizm.htm buriatia.ru]</ref>. У іх вялася не толькі [[рэлігія|рэлігійная]], але і [[культура|культурная]] праца — перапісваліся і перакладаліся [[кніга|кнігі]], вялася падрыхтоўка вучняў. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] савецкія ўлады пачалі закрыццё дацанаў, і да [[1937]] г. усе будысцкія рэлігійныя цэнтры буратаў былі знішчаны. Толькі ў [[1945]] г. ва [[Горад Улан-Удэ|Улан-Удэ]] быў адчынены адзіны Івалгінскі дацан<ref>[http://www.datsan.buryatia.ru/ datsan.buryatia.ru]</ref>. У наш час патрэбы вернікаў-буратаў абслугоўвае 23 дацаны. З [[1991]] г. пры Івалгінскім дацане працуе будысцкі інстытут "Дашы Чайнхарлін", [[1999]] г. - будысцкі ўніверсітэт.
 
<gallery align=center>