Бураты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 112:
Файл:Жаргал-лама Норбоев.jpg|Бурацкі лама
</gallery>
 
===Праваслаўе===
[Праваслаўе] пачало распаўсюджвацца на землях буратаў з [[1648]] г., калі [[рускія]] [[казакі]] заснавалі Баргузінскую крэпасць, дзе мелася [[царква]] і [[святар]]<ref>[http://chita.eparhia.ru/enapx/hist/nov/histbur/ А.Д. ЖАЛСАРАЕВ “ПРАВОСЛАВИЕ В БУРЯТИИ: ДАТЫ И ФАКТЫ”]</ref>. Місіянерская дзейнасць сярод буратаў актыўна праводзілася ў [[19 стагоддзе|XIX]] - пачатку [[20 стагоддзе|XX]] стст. Яна была накіравана ў першую чаргу на прыцягненне [[шаманізм|шаманістаў]] на захадняй поўначы ад [[возера Байкал]]. Пры падтрымцы каланіяльнай [[Расійская імперыя|расійскай]] адміністрацыі вернікаў заахвочвалі адменай [[ясак]]а і іншых павіннасцяў, але таксама ўжывалі прымус і розныя пакаранні<ref>[http://dlib.eastview.com/browse/doc/7937875 П. ПЕРЕПЕЧЕНОВА, КРЕЩЕНИЕ БУРЯТ (ЦЕРКОВЬ НА СЛУЖБЕ САМОДЕРЖАВИЯ)]</ref><ref>[Бадмаев А. А., Некоторые новые данные о христианизации предбайкальских бурят]</ref>. Некаторыя з новаахрышчоных працягвалі патаемна ад царквы спраўляць старыя [[свята|святы]] і хаваць памерлых па даўнейшым звычаям. Разам з гэтым, сярод праваслаўных місіянераў меліся тыя, хто даследваў і апісваў [[культура|культуру]] бурацкага народа. У канцы XIX ст. яны пераклалі на [[бурацкая мова|бурацкую мову]] некалькі [[Агіяграфія|агіяграфічных]] твораў і частку [[Біблія|Бібліі]]<ref>[http://krotov.info/libr_min/11_k/ul/kulganek.html И.В. Кульганек, НЕИЗВЕСТНАЯ РАБОТА А.М. ПОЗДНЕЕВА О ПЕРЕВОДЕ СВЯЩЕННОГО ПИСАНИЯ]</ref><ref>[http://rbo.spb.ru/proektyi/perevod-biblii-na-buryatskiy-yazyik.htm Перевод Библии на бурятский язык]</ref>.
 
У наш час праваслаўныя вернікі ёсць толькі сярод буратаў, што жывуць у [[Расія|Расіі]]. У [[2010]] г. пачалася публікацыя новага перакладу кніг [[Стары Запавет|Старога Запавета]] на бурацкай мове, быў зроблены поўны пераклад [[Новы Запавет|Новага Запавета]]<ref>[http://www.patriarchia.ru/db/text/1320960.html В Улан-Удэ представили Новый Завет на бурятском языке, изданный Институтом перевода Библии]</ref>.
 
==Зноскі==