VI Усебеларускі з’езд Саветаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged isolated.
Радок 1:
'''Шосты Усебеларускі з’езд Саветаў''' ''(надзвычайны) рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў''. Адбыўся 13 — 16 сакавіка [[1924]] г. у [[Мінск]]у. Прысутнічала 249 дэлегатаў з рашаючым і 156 з дарадчым голасам. Парадак дня:
* міжнароднае і ўнутранае становішча СССР ([[Міхаіл Іванавіч Калінін|М. І. Калінін]]);
* расшырэнне межаў БССР і задачы савецкага будаўніцтва ([[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А. Р. Чарвякоў]]);
* адміністрацыйна-гаспадарчы падзел БССР ([[А. І. Адамовіч]]);
* заснаванне Беларускага сельскагаспадарчага банка ([[Н. Л. Аксючыц]]);
* пытанні Канстытуцыі БССР ([[Адольф Хрыстафоравіч Гетнер|А. Х. Гетнер]]);
* выбары ЦВК БССР ([[Вацлаў Антонавіч Багуцкі|В. А. Багуцкі]]).
 
З’езд сабраўся ў надзвычайным парадку для вызначэння шляхоў развіцця рэспублікі пасля 1-га ўзбуйнення БССР. Меў важнае прапагандысцкае міжнароднае значэнне і павінен быў, паводле слоў Чарвякова, прадэманстраваць, «якім чынам ва ўмовах Савецкай дзяржавы вырашаюцца пытанні, невырашальныя ва ўмовах буржуазнай дзяржавы». З’езд намеціў чарговыя задачы: правядзенне па ўсёй тэрыторыі БССР адзінага закона аб землекарыстанні, павышэнне прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы, ліквідацыя непісьменнасці дарослага насельніцтва і інш. Разгледжана пытанне аб новым адміністрацыйнам падзеле БССР, даручана ЦВК рэспублікі ажыццявіць раянаванне не пазней пачатку новага бюджэтнага года ([[1 кастрычніка]] [[1924]] г.). З’езд даручыў ЦВК унесці на разгляд [[VII Усебеларускі з’езд Саветаў|Сёмага Усебеларускага з’езда Саветаў]] праект новай Канстытуцыі БССР, змяніў некаторыя канстытуцыйныя нормы, у прыватнасці, адмяніў сумяшчэнне ў адной асобе пасад старшынь ЦВК і СНК БССР, устанавіў склад Прэзідыума ЦВК БССР з 9 чалавек. Прыняў пастановы «Аб беларускім сельскагаспадарчым банку», «Аб амністыі», «Аб увекавечанні памяці У.І.Леніна». З’езд выбраў ЦВК БССР з 120 членаў і 30 кандыдатаў.
Радок 13:
 
[[Катэгорыя:З'езды Саветаў]]
[[Катэгорыя:Сакавік 1924 года]]
[[Катэгорыя:Падзеі ў Мінску]]