Эпітэт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — be-x-old:Эпітэт
Радок 1:
'''Эпітэт''' (ад {{lang-grc|ἐπίθετον}} — «прыкладзенае») — вызначэнне пры [[слова|слове]], якое ўплывае на яго выразнасць. Выяўляецца пераважна [[прыметнік]]ам, але таксама [[прыслоўе]]м ("горача любіць"), [[назоўнік]]ам ("весялосці шум"), [[лічэбнік]]ам ("другое жыццё"), [[дзеяслоў|дзеясловам]] ("жаданне забыцца").
 
Эпітэт - слова або цэлы выраз, які, дзякуючы сваёй структуры і асаблівай функцыі ў тэксце, набывае некаторае новае значэнне або сэнсавае адценне, дапамагае слову (выразу) здабыць маляўнічасць, насычанасць. Ужываецца як у [[паэзія|паэзіі]] (часцей), так і ў [[проза|прозе]], найперш у прадстаўнікоў [[лірыка, род літаратуры|лірычнай]] стылёвай плыні (''у [[Янка Брыль|Я. Брыля]]: шчодрае неба, пераспелы жаніх, босая вёска, малады смех, бязлобая галава, казённыя вочы''), асабліва часта — ў [[паэзія|паэзіі]]. Эпітэт адрозніваецца ад звычайнага граматычнага [[азначэнне, сінтаксіс|азначэння]] сваёй пераноснай, вобразнай сутнасцю. У мастацкіх творах [[азначэнне, сінтаксіс|азначэнне]] і эпітэт ужываюцца, як правіла, побач, ствараючы агульны яскравы малюнак. Эпітэт — адзін з самых дзейсных і шырока распаўсюджаных паэтычных тропаў.
 
== Тыпы эпітэтаў ==
* '''Метафарычныя''' (сінія песні мора, зялёнае полымя дрэваў).
* '''Гіпербалічныя''' (чалавек-гара).
* '''Складаныя''' (светлавокая радасць).
* '''Іранічныя''' (дыплямаваны баран, шматступенчатыя дурні).
* '''Пастаянныя''' (конь вараненькі, гады маладыя, доля горкая). Часцей за ўсё сустракаюцца ў фальклоры.
 
== Літаратура ==