Гродскі суд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2596909 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Mienski_zamak._Менскі_замак_(XX).jpg|thumb|200px|Будынак гродскага суда ў [[Мінск]]у]]
'''Гро́дскі суд''', '''замкавы суд''': [[суд]] пры мясцовай адміністрацыі ў [[зямля, ВКЛ|землях]] [[ВКЛ]]. Назва ад замка («грода»), звычайнага месца функцыянавання такога суда. Адным з першых нарматыўных дакументаў, які датычыў становішча гродскага суда, быў прывілей Ягайлы (20.2. лютага 1387). У 16XVI ст.стагоддзі парадак дзейнасці гродскага суда ўдакладнялі і рэгламентавалі [[Статуты ВКЛ]].
 
Спачатку ў гродскім судзе разглядаліся амаль усе мясцовыя справы, але пазней, са з'яўленнем іншых судоў ([[земскі суд|земскага]] і інш.), у кампетэнцыі гродскага засталіся толькі «гарачыя справы» — аб нападах на дамы шляхты, забойствах, цяжкіх і менш цяжкіх цялесных пашкоджаннях, падпалах, разбоях, згвалтаваннях, атручваннях, а таксама грамадзянскія справы аб вяртанні збеглых [[прыгонныя сяляне|прыгонных сялян]] і [[чэлядзь нявольная|чэлядзі нявольнай]]. Асноўнай задачай гродскага суда было ажыццяўленне правасуддзя адносна асоб, злоўленых «з ліцом» (на месцы ўчынку), а таксама затрыманых на працягу 24 гадзін пасля здзяйснення злачынства. Гродскі суд таксама сведчыў грамадзянска-прававыя дагаворы, забяспечваў судовыя доказы і г.д.