Эва Перон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
 
== Сустрэча з Хуанам Перонам ==
[[Файл:Peron y Eva - casamiento civil - 1945.jpg|thumb|left|250px|Эва Дуартэ і Хуан Перон у 1945 годзе]]
[[1943]] год стаў важным ў асабістым жыцці Эвы. Тады яна ўпершыню пачула пра палкоўніка [[Хуан Перон|Хуана Перона]]. Вядома, што Перон, зацікаўлены ў папулярызацыі сваёй сацыяльнай палітыкі, неаднаразова наведваў радыё «Бельграна», дзе працавала Эва. Аднак ва ўспамінах Перон паведамляе, што іх знаёмства адбылося ў студзені [[1944]] года, калі Эва ў складзе групы артыстаў была запрошана на афіцыйную сустрэчу па арганізацыі збору сродкаў у дапамогу ахвярам землятрусу ў горадзе [[горад Сан-Хуан, Аргенціна|Сан-Хуан]]. У сваю чаргу, пазней Эва ў шматлікіх выступах і аўтабіяграфічнай кнізе, апублікаванай у [[1951]] годзе, называла знаёмства з Перонам «чароўным днём», які стаў пачаткам яе «сапраўднага жыцця». Сапраўды, сустрэча і любоўная сувязь з Перонам крута змянілі жыццё маладой актрысы. У [[1944]] годзе па яго ініцыятыве, Эва стала дыктарам новай палітычнай радыёперадачы «Насустрач лепшай будучыні», якая выходзіла ў эфір некалькі разоў на тыдзень. Праграма прапагандавала дзейнасць сакратарыята працы і яго кіраўніка. Тады ж Эва пачала супрацоўнічаць з сакратарыятам як старшыня новага прафсаюза работнікаў радыё. Калі Перон стаў міністрам абароны і віцэ-прэзідэнтам, яе становішча на канале «Бельграна» яшчэ больш умацавалася. Яе аклад дасягнуў рэкорднай сумы ў 35 тыс. песа. У пачатку [[1945]] года Эва ўпершыню атрымала прапанову зняцца ў галоўнай ролі ў фільме «Марнатраўніца». Перон асабіста наведваў здымкі, якія дзякуючы шчодраму фінансаванню былі абстаўлены з вялікай помпай.