Атон Ігнатавіч Горват: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 91:
23 кастрычніка 1848 Атон Горват звярнуўся ў мінскае губернскае праўленне з прашэннем на імя расійскага імператара [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая І]]. У прашэнні ён паведамляў, што ў яго спадчынным маёнтку Карані [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] пахаваны целы яго памерлых бацькоў, для якіх, жадаючы зрабіць незабыўную памяць, хоча пабудаваць у сваім маёнтку каталіцкую капліцу з падвалам для размяшчэння іх цел; і каб было дазволена ў капліцы рабіць набажэнствы за памерлых. Маючы на ўвазе, што будаўніцтва такой капліцы на падставе артыкула 216 Т. ХII Будаўнічай уставы залежыць ад дазволу грамадзянскіх улад, Атон Горват прасіў, каб губернскае праўленне пасля збірання належных даведак хадайнічала перад вярхоўнай уладай аб дазволе маршалку пабудаваць капліцу са скляпеннем ва ўласным маёнтку. Прашэнне Атона Горвата напісаў канцылярыст яго маршалкоўскай канцылярыі, а падаў у праўленне, для вырашэння пытання расійскімі ўладамі, горватаўскі пленіпатэнт Ян Вінцэнтавіч Мерла. Мінскае губернскае праўленне пачало працэс збірання патрэбных даведак. 18 лістапада 1848 мінская рымска-каталіцкая кансісторыя (на запыт мінскага губернскага праўлення ад 30 кастрычніка 1848) афіцыйна пісьмова паведаміла, што не бачыць перашкод для будаўніцтва Атонам Горватам капліцы; а 2 снежня 1848 рэчыцкі земскі спраўнік (на запыт мінскага губернскага праўлення ад 30 кастрычніка 1848) афіцыйна пісьмова паведаміў, што з яго боку мясцовых перашкод на будаўніцтва капліцы таксама не маецца. 24 снежня 1848 мінская праваслаўная духоўная кансісторыя афіцыйна пісьмова паведаміла мінскаму духоўнаму праўленню (на запыты апошняга ад 30 кастрычніка і 4 снежня 1848, ці няма з боку праваслаўнага духавенства перашкод для будаўніцтва каталіцкай капліцы ў маёнтку Карані), што пакуль ад каранёўскага [[Благачынны|благачыннага]] Адама Фірсевіча ў кансісторыю не прышлі звесткі па справе аб будаўніцтве капліцы.
Толькі 30 красавіка 1849 мінская праваслаўная духоўная кансісторыя паведаміла губернскаму праўленню, што паводле звестак, дастаўленых благачынным Фірсевічам, бачна, што ў маёнтку Карані каталіцкіх вернікаў няма, акрамя самога пана, яго жонкі, пляменніка, панскага аканома і канторніка; што целы бацькоў губернскага маршалка сапраўды пахаваны ў Каранях, а найбліжэйшы касцёл знаходзіцца ў 50 вёрстах у горадзе [[Горад Мазыр|Мазыр]]; што «ў Каранях зведзеных асоб у лацінства не маецца; капліцу ж з падваламі пан Горват жадае пабудаваць каменную, даўжынёй 18 і шырынёй 10 аршын; адлегласцю ад праваслаўнай каранёўскай царквы ў 189 ½ сажэняў». Дадавалася, што Горват у сваім звароце ад 9 красавіка 1849 да [[Праваслаўе|праваслаўнага]] [[ПраваслаўныяМінская епіскапыі мінскіяСлуцкая епархія|мінскага і барысаўскага епіскапа]] (1848—1868) Міхаіла (Галубовіча) патлумачыў, што ў яго бацькоўскіх маёнтках у Рэчыцкім павеце створаны ім (Горватам) пры праваслаўных цэрквах прыходскія вучэльні для навучання сялянскіх дзяцей, а менавіта ў Ліпаве (дзе і пабудаваны ім для навучання будынак), Каранях і Еўтушкевічах (пры царкоўных прычтах). Горват адзначыў у звароце, што гэтыя вучэльні сапраўды могуць быць карысны пры навучанні сялянскіх дзяцей «рэлігіі, царкоўнаму чытанню, спевам, арыфметыцы і чыстапісанню, ад чаго ідзе плённы ўплыў на іх маральнасць, і дагэтуль дастаўляў магчымую дапамогу гэтым установам». Кансісторыя дадала ў сваім адказе ад 30 красавіка 1849 губернскаму праўленню, што каранёўскі благачынны Фірсевіч просіць аб прызначэнні Горватам на тыя вучэльні трывалай грашовай дапамогі. Праваслаўнай кансісторыяй адзначалася, што, калі Горват жадае пабудаваць каменную каталіцкую капліцу (у яго каранёўскім двары, паблізу свайго жылога дома ў саду, абкружаным плотам), дзе б адбываліся набажэнствы за спачын па каталіцкаму абраду ў гадавіну сканання бацькоў і дзе ў наступным маглі б быць пахаваны ён сам і іншыя члены яго сям'і, і калі будзе вярхоўнай уладай дазволена пабудаць капліцу, то хай возьме на сябе абавязак даваць штогадова на кожную з трох вучэльняў (у Ліпаве, Каранях і Еўтушковічах) дапамогу. У прыватнасці: на кожнае вучылішча па 15 рублёў срэбрам, па 2 чвэрці жыта, па 2 чвэрці яравога хлебу, г.зн. ячмяню ці грачыхі, а таксама ўтрымліваць вучэльныя будынкі ў належнай спраўнасці, клапаціцца аб іх ацяпленні і забеспячэнні вучняў кнігамі, паперай і іншым неабходным. Кансісторыя заключала ў сваім паведамленні губернскаму праўленню, што Горват ужо згадзіўся выканаць гэтыя ўмовы і 5 красавіка 1849 пісьмова абязаўся зрабіць фундуш для трох вясковых вучэльняў, а праваслаўны мінскі і бабруйскі епіскап Міхаіл, звяртаючы ўвагу на зробленае маршалкам ахвяраванне як на доказ добрага намеру ў адносінах да сваіх праваслаўных сялян, сваёй рэзалюцыяй ад 13 красавіка 1849 дазволіў пабудову Атонам Горватам каталіцкай капліцы ў сваім маёнтку. У канцы свайго паведамлення ад 30 красавіка 1849 Мінская праваслаўная духоўная кансісторыя таксама дадала і наступныя ўмовы, з якімі яна дазваляе Горвату пабудаваць капліцу. Капліца павінна быць пабудавана ў малым памеры як надтрунная капліца; у капліцы толькі двойчы на год (у гадавіну смерці бацькі і маці) будзе служыцца жалобная служба; у двары маянткоўца не будзе жыхарстваваць [[ксёндз]], а толькі двойчы на год прыбываць для выканання адзначанага набажэнства.
 
І 9 лістапада 1849 дэпартамент духоўных спраў замежных вызнанняў міністэрства ўнутраных спраў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] паведаміў мінскаму губернскаму праўленню, што афіцыйна дазволіў Атону Горвату пабудаваць такую каталіцкую капліцу, як было апісана кансісторыяй, і абязаў маршалка склаці фармальны акт на фундуш для трох вучэльняў пры праваслаўных цэрквах у сваіх маёнтках. Аб рашэнні праўленне паведаміла Горвату, мінскаму губернатару, мінскай гарадской паліцыі, мінскай духоўнай кансісторыі і рэчыцкаму земскаму суду.