Атон Ігнатавіч Горват: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 113:
== Дзейнасць пасля сканчэння службы губернскім маршалкам ==
=== Грамадская дзейнасць ===
Аб аўтарытэце Атона Горвата не толькі сярод дваран Мінскай губерні, але і расійскіх улад, сведчыць наступны факт, які адбыўся пасля сканчэння паўнамоцтваў губернскага маршалка. Калі ў 1854 у [[Мінск]] раптоўна заехаў [[ВіленскіяЛітоўскае генерал-губернатарыгубернатарства|віленскі генерал-губернатар]] (1850—1855) [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў]], то гэта прывяло ў пэўны рух многія губернскія ўстановы. У гімназіі былі перарваны экзамены, і ў парадных мундзірах чакалі візіта. Але Бібікаў, нікуды не наведваючыся, накіраваўся прама ў [[Прылукі]], адкуль, пасля пэўных нарад з Атонам Горватам, вярнуўся ў Вільню [http://www.radzima.org/ru/object/1234.html]. Атон Горват, як і ўсе [[Род Горватаў|Горваты]] ў расійскія часы, вызначаўся лаялісцкімі адносінамі да расійскага панавання ў краіне.
 
Сваім лістом ад 4 кастрычніка 1856 Атон Горват, з'яўляючыся былым губернскім маршалкам, пісьмова прасіў [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі|Людвіка Антонавіча Слатвінскага]] вызваліць яго з ліку кандыдатаў на пасаду мінскага губернскага маршалка на маючых адбыцца ў [[1856]] дваранскіх выбарах у Мінску і паведамляў, што не мае магчымасці прыехаць на выбары. Да канца жыцця стаў жыць ва ўласным маёнтку Ліпаў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і займацца [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]], але на гэтым грамадская дзейнасць аўтарытэтнага маянткоўца яшчэ не скончылася.
 
[[Выява:Miensk,_Vysoki_Rynak._Менск,_Высокі_Рынак_(XX,_I).jpg|left|thumb|[[Дом Гейдукевіча ў Мінску|Дом Гейдукевіча]] (у цэнтры) на [[Верхні горад|Высокім рынку]] ў [[Горад Мінск|Мінску]]. Фота пачатку ХХ ст.]]
20 лістапада 1857 былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]] на імя [[ВіленскіяЛітоўскае генерал-губернатарыгубернатарства|віленскага генерал-губернатара]] (1855—1863) генерал-лейтэнанта [[Уладзімір Іванавіч Назімаў|Уладзіміра Іванавіча Назімава]] і Санкт-Пецярбургскага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці [[губернскі камітэт па сялянскай справе|губернскіх камітэтаў па сялянскай справе]] (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Ковенская губерня|Ковенскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях. 30 жніўня 1858 быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1853—1859) [[Людвік Антонавіч Слатвінскі]], а намеснікам — Атон Ігнатавіч Горват, былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Атон Горват таксама ўвайшоў у склад камітэта і як член ад [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] (разам з Эдвардам Лашчам, [[Станіслаў Ігнатавіч Горват|Станіславам Ігнатавічам Горватам]] (братам Атона Горвата), Стэфанам Хрызастомавічам Кунцэвічам)<ref>''Kieniewicz, S.'' Dereszewicze… С. 82—83.</ref>. Дваране літоўска-беларускіх губерняў выказваліся за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. Губернскія камітэты падпарадкоўваліся Галоўнаму камітэту па сялянскай справе, які знаходзіўся ў сталіцы імперыі — у [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]. Для разгляду праектаў, напісаных губернскімі камітэтамі, і распрацоўкі сялянскай рэформы ў сакавіку [[1859]] пры Галоўным камітэце былі створаны [[Рэдакцыйныя камісіі]] (фактычна існавала толькі адна камісія) на чале з [[Якаў Іванавіч Растоўцаў|Якавам Іванавічам Растоўцавым]] (1803—1860). Фактычна ж працай Рэдакцыйных камісій кіраваў [[Мікалай Аляксеевіч Мілюцін]] (1818—1872). Праект, складзены Рэдакцыйнымі камісіямі да жніўня [[1859]], адрозніўваўся ад прапанаванага губернскімі камітэтамі «заходніх губерняў»: было вырашана вызваляць сялян у літоўска-беларускіх губернях з зямельным надзелам.
 
[[Выява:Tadevuš Kaściuška. Тадэвуш Касьцюшка (J. Damiel, XIX).jpg|thumb|«Расійскі імператар [[Павел I, імператар расійскі|Павел І]] вызваляе [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэуша Касцюшку]] з вязення», карціна [[Ян Дамель|Яна Дамеля]]]]