Замовы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Замóвы''' ('''''загаворы, нагаворы, шэпты''''') — славесныя формулыстаражытны жанр народнай паэзіі, якімслоўная формула, якой надавалася магічнае значэнне. На думку [[Б. Рыбакоў|Б. Рыбакова]], замовы ўзніклі ў час [[палеаліт]]у, 20—40 тысяч гадоў таму назад. Замовы імкнуліся ўплываць на розныя стыхійныя сілы прыроды, узаемаадносіны ў грамадстве. Замовы як жанр валодаюць вялікай сілай вобразнай экспрэсіі, у іх мноства паўтораў, асобных рытарычных фігураў. Замовы — від народнай творчасці, які ў сучасны момант у жывым бытаванні амаль не сустракаецца.
 
== Распаўсюджванне, носьбіты, тэматычныя групы замоў ==
 
У мінулым замовы былі шырока распаўсюджаны ў быце і мелі чыста ўталітарнае значэнне: з дапамогай слова, магічнага дзеяння ператварыць жаданае ў рэальнасць — падобным выклікаць падобнае.
 
Замовы больш за ўсё знаходзіліся на ўзбраенні вузкай групы людзей — «прафесіяналаў», так званых шаптуноў, чараўнікоў, вядзьмароў, якія з мэтай замацавання ў насельніцтва веры ў магічную сілу слова нярэдка выкарыстоўвалі рацыянальныя сродкі [[народная медыцына|народнай медыцыны]], чым забяспечвалі найбольш устойлівае месца гэтаму віду творчасці ў народзе.
 
Пісаліся замовы звычайна рыфмаванай прозай («На сінім моры, на беражочку, на жоўтым пясочку стаіць дуб зялёны, да зямлі нахілёны. А з таго дуба як узняліся шуры і буры, ветры кавуры...» — з «Замовы на стрэльбу»). Некаторыя асаблівасці паэтыкі народных замоў выкарыстоўваюцца падчас у сучаснай лірычнай паэзіі («Замова» [[Сяргей Панізнік|С. Панізніка]]).
 
Прынята дзяліць замовы на некалькі тэматычных груп: першая група — замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю); другая група — замовы супраць хвароб (ліхаманка, зубны боль, укус пчалы і г.д.); трэцяя група — замовы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і прыватным бытам (прысушкі, адсушкі — любоўныя замовы); чацвёртая група — замовы, звязаныя з грамадскімі адносінамі, і г.д.