Розніца паміж версіямі "Паэма"

4 602 байты дададзена ,  8 гадоў таму
крыніца — be-x-old:Паэма
др (Робат перанёс 24 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q474090 на Wikidata)
(крыніца — be-x-old:Паэма)
'''Паэма''' (ад {{lang-el|ποίημα}} — твор) — [[лірыка | лірычны]], [[эпас | эпічны]], лірыка-эпічны твор, пераважна [[верш]] аваны, на якім адлюстраваны значныя падзеі і яскравыя характары. У паэме нярэдкія і элементы [[Драма|драмы]]: скразное напружана канфліктнае дзеянне, [[маналог]]і і [[дыялог]]і.
 
Назва «паэма» агульная, у [[літаратуразнаўства | літаратуразнаўстве]] часцей гаворыцца аб канкрэтнай [[жанр]]авай разнавіднасці паэмы: лірыка-эпічнай, лірычнай, эпічнай, [[сатыра|сатырычнай]], гераічнай, дыдактычнай, [[бурлеск]]най, [[Драма, род літаратуры|драматычнай]] і г.д. Узнікла паэма на аснове старажытных і [[Сярэднявечча|сярэднявечных]] [[песня|песен]], [[паданні|паданняў]], [[эпапея|эпапей]], што праслаўлялі гістарычныя падзеі.
Першапачатковая паэма мела эпічны характар ​​і нярэдка была цесна звязана з [[міф]]алагічнай творчасцю. Такія «[[Іліяда]]» [[Гамер]]а, «[[Энеіда, Вергілій|Энеіда]]» [[Вергілій|Вергілія]], «[[Песня пра Раланда]]», «[[Слова пра паход Ігараў]]». У [[антычнасць|антычныя]] часы і Сярэднявечча паэмай называлі ананімную або аўтарскую [[эпапея|эпапею]]. Уласна з эпапеі паўстала сённяшняя паэма — і ў першую чаргу паэма эпічная.
 
Звычайна ў паэме выяўляецца своеасаблівая гармонія лірычнага, эпічнага і драматычнага пачаткаў. Беларуская паэма ўзнікла як паэма эпічная. Яскравым яе ўзорам з'яўляецца сярэдневяковая «[[Песня пра зубра]]» [[Мікола Гусоўскі|М. Гусоўскага]] (на [[лацінская мова|лацінскай мове]]).
Часам паэмай называюць вялікі [[проза|празаічны]] [[раман, жанр|раман]], які, акрамя глыбокага сэнсу і шырокага ахопу жыццёвых падзей, адзначаецца [[пафас]]ам і [[лірызм]]ам («[[Мёртвыя душы]]» [[Мікалай Гогаль|Мікалая Гогаля]], «[[Паэма пра мора]]» [[Аляксандр Даўжэнка|Аляксандра Даўжэнка]]). Блізкімі да іх з'яўляюцца паэмы, напісаныя прозай, якія ўзніклі ў эпоху [[рамантызм]]у ([[Алаізіюс Бертран]]) і дасягнулі свайго росквіту ў эпоху [[сімвалізм]]у ([[Шарль П'ер Бадлер|Шарль Бадлер]], [[Арцюр Рэмбо]]).
 
Моцны лірычны пачатак, павышаная эмацыянальнасць вершаванай мовы, характэрныя для паэмы, надаюць асаблівую важкасць аб'екту паэтычнага ўвасаблення, пэўным чынам узвялічваюць яго. Менавіта таму паэмай зрэдку называюць нават [[проза|празаічныя]] творы ([[раман]]ы, [[аповесць|аповесці]]), якія вылучаюцца асаблівым лірызмам, узнёслым пафасам, важкасцю і глыбінёй прадмета гаворкі. З такіх паэм у прозе можна назваць «[[Мёртвыя душы]]» [[Мікалай Гогаль|М. Гогаля]], «Педагагічную паэму» [[Антона Макаранкі|А. Макаранкі]], [[Чазенія|«Чазенію»]] [[Уладзімір Караткевіч|У. Караткевіча]] і інш. Блізкімі да іх з'яўляюцца паэмы, таксама напісаныя прозай, якія ўзніклі ў эпоху [[рамантызм]]у ([[Алаізіюс Бертран]]) і дасягнулі свайго росквіту ў эпоху [[сімвалізм]]у ([[Шарль П'ер Бадлер|Шарль Бадлер]], [[Арцюр Рэмбо]]).
 
Як жанр, які развіваецца на мяжы эпасу, лірыкі і драмы, сінтэзуючы ў сабе іх характэрныя спосабы і прыёмы, паэма застаецца найбольш  прадуктыўнай і сёння.
 
==Віды паэм==
== Крыніца ==
*Эпічная — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскія]] «[[Іліяда]]» і «[[Адысея]]», асобныя рускія быліны, украінскія думы, «[[Слова пра паход Ігараў]]», «[[Пан Тадэвуш]]» [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]], «[[Новая зямля]]» [[Якуб Колас|Я. Коласа]].
*Драматычная — мае, як і звычайная [[п'еса]], [[дыялог|дыялагічную]] форму («[[Адвечная песня]]», «[[Сон на кургане]]» [[Янка Купала|Я. Купалы]], «Святло з Усходу» [[Пятро Глебка|П. Глебкі]], «Хамуціус» [[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшова]]).
*Лірычная — пераважае [[лірыка]] як характар светабачання і спосаб адлюстравання жыцця («Патрыятычная песня» [[Пімен Панчанка|П. Панчанкі]], «Штодзённы лістапад» [[Сцяпан Гаўрусёў|С. Гаўрусёва]], «Лясная песня» [[Алег Лойка|А. Лойкі]]).
*Бурлескна-травесційная — «[[Энеіда навыварат]]», «[[Тарас на Парнасе]]».
*Рамантычная — «Мачаха» Адэлі з Устроні, «Вечарніцы» і «Купалле» [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]].
*Рэалістычная — характэрна тыповасць характараў, абставінаў, праблем, што адлюстроўваюцца ў творы. У беларускай літаратуры рэалістычная паэма атрымала значнае развіццё. З'яўляюцца разнастайныя віды і формы яе: героіка-патрыятычная («[[Безназоўнае]]» [[Янка Купала|Я. Купалы]], «Сцяг брыгады» [[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшова]]), героіка-рэвалюцыйная («Песня пра сухар» [[Валянцін Таўлай|В. Таўлая]], «Нарач» [[Максім Танк|М. Танка]]), сацыяльна-палітычная («Голас сэрца» [[Пятрусь Броўка|П. Броўкі]], «Балада Брэсцкай крэпасці» [[Рыгор Барадулін|Р. Барадуліна]]), сацыяльна-бытавая («Сто вузлоў памяці» [[Ніл Гілевіч|Н. Гілевіча]], «Куфар» [[Ларыса Геніюш|Л. Геніюш]]), гістарычная («Каліноўскі» [[Максім Танк|М. Танка]], «Слова пра чалавечнасць» [[Уладзімір Караткевіч|У. Караткевіча]]), філасофская, сатырычная («Хвядос — Чырвоны нос» [[Кандрат Крапіва|К. Крапівы]], «Лявоніха» [[Максім Лужанін|М. Лужаніна]]) і інш.
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Паэтычны слоўнік}}
* {{Крыніцы/Тэорыя літаратуры ў тэрмінах}}
* Літературознавчий словник-довідник за редакцією Р. Т. Гром'яка, Ю. І. Коваліва, В. І. Теремка. — К.: ВЦ «Академія», 2007
* [http://litmisto.org.ua/?page_id=7046 Тэорыя і гісторыя жанру паэмы]
[[Катэгорыя:Лірычныя жанры]]
[[Катэгорыя:Паэтычныя жанры]]
 
[[yi:דיכטונג#פאעמע]]