Сацыялістычная партыя (Аргенціна): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Партыя | назва партыі = Сацыялістычная партыя | назва на мове арыгінала = Partido Socialista | лага...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:56, 24 верасня 2013

Сацыялістычная партыя (ісп.: Partido Socialista, PS) — палітычная партыя ў Аргенціне; ў цяперашні час прытрымліваецца сацыял-дэмакратычных поглядаў.

Сацыялістычная партыя
Partido Socialista
Выява лагатыпа
Лідар Гермес Біннер
Дата заснавання 28 чэрвеня 1896
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў 6 з 257
Месцаў у Сенаце 1 з 72
Сайт partidosocialista.com.ar
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыя была заснавана 28-29 чэрвеня 1896 Хуанам Хуста на з'ездзе сацыялістычных і прафсаюзных груп. У вытокаў СПА таксама стаяў сацыяліст-рэфармісты Нікалас Репетто. Сярод выбітных сацыялістычных лідараў Аргенціны быў Альфрэда Паласіас, які быў першым сацыялістычным парламентарыем ў Амерыцы (1904). У 1912 Хуста быў абраны дэпутатам Парламента Аргенціны, а ў 1924 году — сенатарам ад Буэнас-Айрэса. Ён узначальваў партыю да сваёй смерці ў 1928 годзе. З 1940-х партыя страціла частку прыхільнікаў з-за ўзнікнення хусцісіялізму, вылучалі, акрамя ўсяго іншага, патрабаванні сацыяльнай справядлівасці.

У 1918 годзе ад СПА адкалолася Камуністычная партыя Аргенціны. Пазней адбываліся і іншыя аддзяленні, найбольш вядомыя з якіх - Аргенцінская сацыялістычная партыя (з 1983 года - Сапраўдная сацыялістычная партыя; існуе і сёння, прадстаўлена адным дэпутатам) і Дэмакратычная сацыялістычная партыя (у 2002 годзе злілася з СПА). У 1972 годзе частка сацыялістычнай партыі разам з іншымі новымі групамі сфармавалі Народна-сацыялістычную партыю. У 2002 годзе некалькі партый аб'ядналіся з СПА.

З 1987 года партыя пасля працяглага перапынку прадстаўлена ў Кангрэсе, а з 2003 года — у Сенаце. Партыя карыстаецца вялікай падтрымкай у правінцыі Санта-Фе; цяперашні губернатар правінцыі — прадстаўнік партыі Гермес Біннер.

На прэзідэнцкіх выбарах 2011 лідар сацыялістычнай партыі атрымаў 16,8% галасоў на выбарах і заняў другое месца.

Спасылкі

  1. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.