Стэфан Андрэевіч Збаражскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{аб'яднаць|Стафан Збаражскі}}
 
'''Стэфан Андрэевіч Збаражскі''' (каля [[1518]] — {{ДС|||1585}}) — дзяржаўны дзеяч [[ВКЛ]], [[ваявода троцкі]] ([[1566]]–[[1585]]), [[кашталян троцкі]] ([[1564]]–[[1566]]), [[ваявода віцебскі]] ([[1555]]–[[1564]]).
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Удзельнік пасольства ў [[Масква|Маскву]] ў [[1556]]. У [[1569]] — адзін з нямногіх прыхільнікаў [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] сярод буйных дзеячаў [[ВКЛ]]. Разам з [[Астафій Багданавіч Валовіч|Астафіям Валовічам]] камандаваў пехотай пад [[Полацк]]ам.
Паходзіў з княжацкага роду [[Род Збаражскіх|Збаражскіх]]. Сын Андрэя Сямёнавіча Збаражскага. Каралеўскі дваранін, ваявода віцебскі ў 1555—1564, троцкі кашталян ў 1564—1566 і ваявода з 1566; дзяржаўца жосленскі з 1574, самілішскі, рудніцкі, дарсунішскі. У [[1555]]—[[1556]] С. Збаражскі ўзначальваў вялікае пасольства ў [[Масква|Маскву]].
 
Каля 1560 збудаваў замак і заснаваў горад у Суражы. Дзякуючы шлюбу з Г. Я. Забярэзінскай атрымаў маёнткі Боцькі, Дубна, Кнарыды, Міжрэчча, частку Забярэззя, Волму, Бакшты і інш. 2-я жонка, княгіня Н. М. Заслаўская, прынесла яму маёнткі Цяцерын, Пацкава, Кабыльнік. 3-я жонка — Д. Фірлей. Ад гаспадара атрымаў маёнткі Краснае Сяло, Гегужын, Жэймы. Валодаў часткай Збаража і інш. на Украіне.
Прадстаўнік княскага роду [[Род Збаражскіх|Збаражскіх]], сын [[Андрэй Збаражскі|Андрэя Збаражскага]] і Гэлены з Гербуртаў. Першапачаткова [[праваслаўе|праваслаўны]], пазней перайшоў у [[кальвінізм]], а перад смерцю — у [[каталіцтва]].
 
Удзельнік пасольства ў [[Масква|Маскву]] ў [[1556]]. У [[1569]] — адзін з нямногіх прыхільнікаў [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] сярод буйных дзеячаў [[ВКЛ]]. Разам з [[Астафій Багданавіч Валовіч|Астафіям Валовічам]] камандаваў пехотай пад [[Полацк]]ам.
 
Першапачаткова [[праваслаўе|праваслаўны]], пазней перайшоў у [[кальвінізм]], а перад смерцю — у [[каталіцтва]]. У 1552 ён спрыяў заснаванню кальвінскага збору ў [[Віцебск]]у.
 
== «Дзённік літоўскіх паслоў» ==
У творы, які мае ўмоўную назву «Дзённік літоўскіх паслоў», перададзены падзеі дыпламатычнай місіі. Разгортванне падзей пачынаецца з моманту прыезду пасольства ВКЛ на землі Маскоўскага княства, паведамленнем пра час — [[7 студзеня]] 1556, і пералікам кіраўнікоў пасольскай місіі з указаннем іх пасадаў. Апавяданне вядзецца ў асноўным ад імя «нас», г.зн., кіраўнікоў пасольства, за выключэннем аднаго выпадку, дзе аўтар гаворыць ад сваёй асобы: «Таго ж дня, у аўторак, прыставы былі на абедзе ў мяне, старэйшага пасла, князя Стафана Андрэевіча Збаражскага, ваяводы віцебскага. I там усе паслы разам абедалі і віталі прыставаў паводле нашага звычаю, што яны ад нас з удзячнасцю прымалі. Добра падпіўшы, яны падзякавалі нам і паехалі».
 
Дамінанта апавядальнасці — часава-храналагічныя прывязкі, што выяўляецца ў паведамленнях пра дні тыдня і чыслы падзеяў. Прасторавыя параметры ў мастацкай тканцы твора выяўляюцца праз фіксаванне геаграфічных і тапанімічных каардынатаў. У «Дзённіку літоўскіх паслоў» фігуруюць звыш дзесяці персанажаў, прычым усе яны — гістарычныя асобы: маскоўскі князь [[Іван IV Грозны]], баяры Якаў Салтыкоў-Марозаў, Міхайла Марозаў, Іван Варанцоў, Фёдар Сукін, пісар Іван Віскаваты. Аўтар аддае перавагу функцыянальнаму прынцыпу абмалёўкі персанажаў: называюцца іх учынкі, дзеянні, пасады. Зрэдку сустракаюцца мастацкія дэталі, партрэты, апісанні вопраткі, фізіягнамічныя асаблівасці (характарыстыкі голасу, вачэй, твару, жэстаў і інш.).
 
Сярод галоўных сюжэтна-кампазіцыйных кампанентаў «Дзённіка літоўскіх паслоў» — сцэны аўдыенцый у Крамлі. Яны ўключаюць наступныя топікі — прыезд прыставаў да вялікіх паслоў і запрашэнне ў Крэмль, праезд брамы (сцэна ля слупоў), сустрэча ў сенцах перад палацам князя з пералікам баяраў, якія выйшлі насустрач, рытуальнае прадстаўленне вялікаму князю паслоў, ветлівае запрашэнне ад манарха заняць адпаведнае месца на [[Лава, мэбля|лаве]] насупраць ад яго, нарэшце, прапа-нова баярына-дыпламата Івана Віскаватага ад імя манарха перайсці ў палату для вядзення перамоў. Спецыфічная, бадай, толькі сцэна першай аўдыенцыі, якая ўключае цалаванне пасламі рукі вялікага князя, дыялог з ім пра яго здароўе, дазвол князя чыніць пасольства, паднашэнне падарункаў, ласкавае запрашэнне з боку князя сталавацца ў яго, вячэра ў гонар паслоў.
 
У «Дзённіку літоўскіх паслоў» некалькі сцэн перамоў паміж пасламі ВКЛ і маскоўскімі баярамі. Аўтар фіксуе ўдзельнікаў дыскусій з абодвух бакоў, перадае асноўныя прамовы, змест пытанняў, якія абмяркоўваліся. Галоўны прадмет перамоў — падпісанне артыкулаў перамір'я паміж дзвюма краінамі. У якасці прадмета абмеркавання ў творы выступаюць і другасныя з'явы, што былі звязаныя з бяспекай і побытам вялікіх паслоў у Маскве.
 
Каларытна пададзеныя ў творы сцэны пажару ў Маскве, збіццё возчыкаў памежнікамі пры ўездзе ў Крэмль, падпісанне перамір'я паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім.
 
«Дзённік літоўскіх паслоў» — адзін з першых твораў старажытнабеларускай літаратуры, дзе шырока выкарыстоўваюцца дыялогі і маналогі як кампаненты мастацкага твора. Усяго ў «Дзённіку літоўскіх паслоў» 10 прамоў паслоў, 5 маналогаў вялікага князя маскоўскага, 12 прамоў прыставаў, 8 маналогаў маскоўскіх баяраў, з якіх 6 — безасабовыя і 2 — персаніфікаваныя. Найбольш значная з персаніфікаваных баярскіх прамоў — гэта прамова Якава Салтыкова-Марозава ў час першай аўдыенцыі паслоў у вялікага князя. Паводле зместавага аб'ёму частка з іх — гэта сціслыя адказы або запытанні, аднасказавыя паводле формы, іншыя — разгорнутыя полісемантычныя тэкставыя адзінкі. Спецыфіка дыялогаў і маналогаў у тым, што яны відавочна скарочаныя: аўтар падае толькі галоўнае, сутнасць. У выніку аповед не заўсёды поўны, часам як бы разарваны. Перадаюцца дэталі, адметнасці паводзін і манеры ўдзельнікаў дыялога. Дыялогі, відавочна, узнаўляліся аўтарам паводле ўспамінаў з выкарыстаннем пратакольных запісаў. Мова іншаземцаў — маскоўскіх дваранаў — падаецца ў перакладзе на беларускую.
 
Аўтару ўдалося стварыць натуральнасць дыялогаў. Адзін з шляхоў да гэтага — ужыванне, побач з ускоснай, простай мовы. Аднак спектр сігнальных дзеясловаў перад простай мовай звужаны. Пісьменнік карыстаецца, як правіла, трыма нейтральнымі формамі: «паведалі», «мовілі», «адказалі». На ўсіх стылістычных узроўнях «Дзённіка літоўскіх паслоў» адчувальны ўплыў пратакольных запісаў, справаводчага дыскурсу, які пераважаў у тагачаснай дыпламатычнай практыцы фіксавання пасольскіх місій.
 
Літаратуразнаўчы аналіз «Дзённіка літоўскіх паслоў» сведчыць пра пісьменніцкія здольнасці С. Збаражскага, валоданне ім літаратурнай мовай.
 
Рукапісны арыгінал «Дзённіка літоўскіх паслоў» захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве.
 
== Літаратура ==
* Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі — Мінск: Кнігазбор, 2010. — («Беларускі кнігазбор»). ISBN 985-6824-43-5
 
{{DEFAULTSORT:Збаражскі Стэфан Андрэевіч}}
 
{{вікіфікацыя}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Старабеларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Ваяводы троцкія]]
[[Катэгорыя:Кашталяны троцкія]]