Вялікія князі літоўскія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2639920 (translate me)
др +гаспадарскі тытул
Радок 2:
 
Пасля [[Люблінская унія 1569|Люблінскай уніі 1569]] г. вялікі князь ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай саюзнай дзяржавы — [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Вялікі князь акрамя гэтага тытула, меў тытулы па назве земляў, якімі валодаў. Напрыклад, [[Жыгімонт III Ваза]] меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, наследнага гаспадара і караля шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага і інш.
 
== Гаспадарскі тытул ==
 
Вялікія князі літоўскія мелі адмысловы тытул - '''гаспадар '''. Гэты тытул таксама ужывальны (у розных формах) у дзяржавах, культурна і палітычна арыентаваных на Вялікае княства: [[Малдавія|Малдавіі]], [[Чэхія|Чэхіі]], [[Ноўгарад|Наўгародчыне]], [[Цвер|Цвяры]], [[Масква|Маскве]]. У [[старабеларуская мова|старабеларускіх]] крыніцах сустракаецца таксама у скарочаных формах: "осподар", "сподар".
 
Тытул паходзіць ад [[грэчаская мова|грэчаскага]] "[[дэспат]]" ([[правінцыя|правінцыйны]] кіраўнік у [[Візантыя|Візантыі]], зрэдчас - незалежны (напрыклад - [[Эпірскі дэспатат]] за часам [[Лацінская імперыя|Лацінскай імперыі]]), раней - у [[Персія|Персіі]]). У [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мове]] (а праз яе - у пісьмовай мове [[Кіеў|Кіева]], [[Ноўгарад]]а і інш. гарадоў (княстваў) [[Русь|Русі]]) зыходны грэчаскі тэрмін пераняты пачаткова як '''гаспадзін''' (тытул асобы, таксама - [[Ноўгарад|Гаспадзін Вялікі Ноўгарад]]).
 
У [[Масква|Маскве]] пераняты таксама з беларускай формы як '''гасудар''' (вышэйшы тытул маскоўскага валадара, пазней - адзін з тытулаў). Мае таксама скарочаную форму '''судар''' (на узор беларускага '''спадар''')
 
''Гаспадар'' як і яго скарочаныя беларускія формы (а роўна - іх макоўскія адпаведнікі: ''гасудар'', ''судар'') ужываліся таксама як звычайны тытул [[шляхта|шляхты]].
 
== Вялікія князі літоўскія да Люблінскай уніі (1569 г.) ==