Зямля Франца-Іосіфа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 42:
У [[1898]] г. амерыканец Уэлман адправіўся на зямлю Франца-Іосіфа ўзімку, па лёдзе, з мэтай паспрабаваць дасягнуць полюса. Увесну [[1899]] года, па лёдзе, ён здолеў дабрацца толькі да 82° п.ш., па ўсходнім баку вострава Зямля Рудольфа, на якой быў і Пайер. Іншая частка экспедыцыі, пад кіраўніцтвам Бальдвіна, абследавала невядомыя часткі паўднёва-усходняй ускраіны архіпелага, які, як высветлілася, не ідзе далёка на ўсход; нарэшце, улетку атрымалася наведаць сярэднюю частку архіпелага. На зваротным шляху экспедыцыя сустрэла іншую, італьянскую, [[Людвіг Амедэй Абруцкі|герцага Абруцкага]], у якой атрымалася вельмі лёгка прайсці ў канцы ліпеня 1898 г., на судне, да вострава Рудольфа і нават пабываць на яго паўночным беразе, прычым ён апынуўся значна меней шырокім, чым меркаваў Пайер. Зімавалі прыблізна каля месца, да якога ў [[1874]] г. Пайер дабраўся на санях. Адгэтуль была распачатая ўвесну 1900 г. паездка на санях з сабакамі па льдах да поўначы, пад начальствам капітана Кан'і. Яму ўдалося прайсці да 86°33' пн.ш.; гэтая паездка канчаткова высвятліла, што зямлі Петэрмана на поўнач ад [[востраў Рудольфа|Вострава Рудольфа]] і зямлі Караля Оскара на паўночным захадзе, выяўленых на карце Пайера, не існуе, і наогул далей да полюсу няма ніякай колькі-небудзь значнай зямлі.
 
Улетку [[1901]] г. паўднёвыя і паўднёва-заходнія берагі архіпелага былі наведаныя і абследаваныя віцэ-адміралам [[Сцяпан ОсіпавічВосіпавіч Макараў|С. ОВ. Макаравым]]. Усі гэтыя працы ўсталявалі, у агульных рысах, памеры архіпелага. У [[1901]]—[[1902]] гг. на Зямлі Франца-Іосіфа зімавала амерыканская экспедыцыя Болдуіна, якая мела мэтай паспрабаваць дайсці па льдах да полюсу.
 
У [[1913]]—[[1914|14]] у бухце ля [[востраў Гукера|вострава Гукера]] зімавала экспедыцыя [[Георгій Якаўлевіч Сядоў|Г. Я. Сядова]]. Шхуна экспедыцыі «[[Святы Фока]]» за зімоўку не выпрабавала ціскі льдоў і бухту назвалі [[бухта Ціхая|Ціхая]]. У 1929 у бухце Ціхай вострава Гукера адкрылася першая савецкая навукова-даследчая станцыя. З тых часоў архіпелаг штогод наведвалі савецкія палярныя экспедыцыі.