Кікладская культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Denniss (размовы | уклад)
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 3:
 
==Гістарычныя асаблівасці==
Кікладская культура лічыцца адной з найстаражытнейшых [[археалагічная культура|археалагічных культур]] [[бронзавы век|бронзавага века]] ў [[Еўропа|Еўропе]]. Яе паходжанне звязваюць з [[земляробства|земляробчымі]] культурамі суседняй [[Малая Азія|Малой Азіі]]. Існавала ў прамежку часу паміж [[3200 да н.э.|3200]] - [[1900 да н.э.|1900]] гг. да н. э. і паўплывала на развіццё ранняй [[мінойская цывілізацыя|мінойскай культуры]] на [[Востраў Крыт|Крыце]].
 
Тагачасныя жыхары [[Кіклады|Кікладскіх астравоў]] засвоілі занятак комплекснай [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]], спалучалі вырошчванне [[Метлюжковыя|збожжавых культур]], [[Масліна еўрапейская|масліны]] і [[вінаград]]у з [[пчалярства]]м, [[жывёлагадоўля]]й і [[рыбалоўства]]м. Паміж астравамі існаваў сталы абмен. Асабліва важнымі былі здабыча і [[гандаль]] [[абсідыян]]ам. У 3 тысячагоддзі да н. э. узнікаюць протагарадскія ўмацаваныя паселішчы. Адным з найбольш ранніх з'яўляецца паселішча Паліохні на [[востраў Лемнас|востраве Лемнас]]. Яно было абаронена масіўным [[мурАбарончая сцяна|мурам]]ам і займала плошчу каля 4500 м². Да сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. падобныя паселішчы з моцнымі мурамі і вежамі былі пабудаваныя і на іншых Кікладах. Пабудовы ўнутры ўмацаванняў падобныя адна на адну, шматпакаёвыя, магчыма прыстасаваныя для пашыраных [[сям'я|сем'яў]]. Пабудоў, падобных на цытадэлі або палацы, не выяўлена, таму мяркуецца, што кікладскае грамадства яшчэ не мела ясна акрэсленага пласта насельніцтва, які стаяў вышэй за іншых.
 
Для кікладцаў былі характэрны разнастайныя формы [[мастацтва]], асабліва вядомы [[мармур]]овыя чалавекападобныя постаці. Усяго налічваецца каля 1400 выяў, але толькі 40% з іх захаваліся і вывучаны дастаткова добра. Кікладскія пахаванні ўтрымоўваюць значную колькасць прадметаў паўсядзённага побыту.
Радок 19:
*'''(MCII)''' — сярэднекікладскі перыяд II
 
Апошні этап '''(MCII)''' вызначаны асіміляцыяй [[мінойская цывілізацыя|мінойскай культурай]].
 
Пазнейшыя этапы культуры [[Кіклады|Кікладскіх астравоў]] ('''MCIII''', '''LCI''', '''LCII''', '''LCIII''') не пазбаўлены мясцовай арыгінальнасці, аднак не разглядаюцца як самастойныя.