Розніца паміж версіямі "Гней Пампей Вялікі"

др
афармленне
др (Робат перанёс 59 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q125414 на Wikidata)
др (афармленне)
| імя = Гней Пампей Магн
| арыгінал імя = GNAEVS POMPEIVS MAGNVS
| партрэт = Pompey1.jpg
| апісанне =
| апісанне = Мармуровы бюст Пампея з [[Новая гліптатэка Карлсберга|Новай гліптатэкі Карлсберга]]
| род дзейнасці = Военачальнік, неаднаразовы консул Рымскай рэспублікі
| дата нараджэння = 29.9.-106
}}
 
'''Пампей  — Гней Пампей «Магн» («Вялікі»)'''; {{дз|1=сын Гнея Пампея Страбона}} ({{lang-la|Gnaeus Pompeius Magnus}}; [[106 да н.э.|106]]  — [[48 да н.э.]]): [[Старажытны Рым|рымскі]] ваенны і палітычны дзеяч перыяду грамадзянскіх войн, у выніку якіх была знішчана рэспубліка і ўстаноўлены прынцыпат.
 
Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыпнай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гней Пампей вылучыўся ў барацьбе ў 80-я да н.э., калі далучыўся да [[Луцый Карнэлій Сула|Сулы]] і абараняў устаноўлены ім рэжым, пазней удзельнічаў у падаўленні [[паўстанне Спартака|паўстання Спартака]]. У 67 да н.э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады для барацьбы з піратамі ў [[Міжземнае мора|Міжземным моры]]. Камандаваў рымскім войскам у [[Трэцяя пантыйская вайна|Трэцяй пантыйскай вайне]] з [[Мітрыдат VI, цар пантыйскі|Мітрыдата VI Еўпатарам]] і канчаткова перамог апошняга (65 да н.э.). Адмова сената зацвердзіць мерапрыемствы Пампея на Усходзе і надзяліць яго салдат зямлёй прывяла яго ў 60 да н.э. да саюзу з [[Марк Ліцыній Крас|Красам]] і [[Гай Юлій Цэзар|Цэзарам]], якія стварылі ў Рыме першы трыумвірат. Пасля яго распаду ў 53 да н.э. быў абраны (у 52 да н.э.) адзінаасобным [[рымскі консул|консулам]], стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 да н.э. пад час [[грамадзянская вайна ў Рыме, 49 да н.э.|грамадзянскай вайны]] Пампею было даручана камандаванне войскам для барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён панёс паразу [[бітва пад Фарсалам, 48 да н.э.|пад Фарсалам]] ([[48 да н.э.]]). Пасля паражэння ў тым жа годзе ён уцёк у Егіпет, дзе і быў забіты.<ref name="СкТв">Скарына Ф.: Творы...Творы… С. 185.</ref>
 
Воіны Пампея называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле цверджанняў некаторых крыніц, пасля смерці Пампея ўсе яго статуі былі знішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампея, а імператар [[Адрыян]] вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах.
 
Верагодная выява  — мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбергскую [[гліптатэка|гліптатэку]] ў [[горад Капенгаген|КапенгагенКапенгагене]]е (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н.э., на вяршыні магутнасці. Партрэты з Венецыі і Фларэнцыі паказваюць маладзейшага Пампея<ref name=par>{{Крыніцы/Партрэты}}</ref>.
 
{{зноскі}}
* Büchner, «Ueber den Lebensplan d. Gn. Pompeius Magnus» (1847 — 49, 2 прагр.).
* Dressel, «Ueber die Politische Rolle des Gnaeus Pompeius Magnus» (1863).
* {{крыніцы/СкарынаТв|185}}
 
== Спасылкі ==