Ісландыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 103:
Моцна парэзаная берагавая лінія Ісландыі мае працягласць каля 5 тыс. км. На паўночным захадзе, поўначы і ўсходзе скалістыя берагі раздзеленыя шматлікімі залівамі, [[фіёрд]]амі і астравамі. Ва ўнутраныя часткі шматлікіх фіёрдаў заходзяць галечнікавыя косы, якія абараняюць натуральныя гавані ад штормаў, што дзьмуць з боку Атлантычнага акіяна. На такіх косах часта размяшчаюцца прыбярэжныя гарады і пасёлкі. Паўднёва-заходнія і паўднёвыя берагі Ісландыі — пясчаныя, выраўнаваныя; натуральныя гавані там адсутнічаюць. На захадзе і поўдні — паласа прыбярэжных нізін.
 
На паўднёвым усходзе Ісландыі знаходзіцца вышэйшы пункт краіны [[Хванадальсхнукюр]] (2119), які ўяўляе сабой падняты бок кальдзеры вулкана Эрайвайёкудль. Найвышэйшыя вулканы — Хванадальсхнукюр, [[ЭйфЭйяф'ядлаёкудльядлаёкюдль]], Снайфедль — маюць конусападобную форму. Іншыя вулканы маюць шчытападобную форму, напр. Ск'яўльбрэйд. Некаторыя належаць да трэшчыннага тыпу, трэшчыны звычайна схаваныя пад ланцужкамі кратараў з попелу і лавы; так ланцуг з 100 кратараў працягласцю 25 км вядомы пад назвай Лакі. Дзеючыя вулканы часта пакрываюць ледавіковыя шапкі. Таму вывяржэнні суправаджаюцца бурнымі паводкамі на рэках і ў навакольных раёнах.
 
Ва ўнутранай частцы Ісландыі пераважаюць плато вышынёй 600—800 м. Месцамі, асабліва на перыферыі, яны разбіты глыбокімі звілістымі далінамі і фіёрдамі. У зоне вулканізму пераважаюць вулканічныя масівы вышынёй 1200—1800 м. Прыкладна 10 % тэрыторыі займаюць лававыя палі, паверхня якіх нагадвае месяцовы ландшафт. Найбольшае лававае поле Аўдаўдахройн, плошча якога дасягае 4 тыс. км², знаходзіцца амаль у цэнтры краіны. На лававым полі можна ўбачыць звстылыя патокі рознага колеру — ад чырвона-бурага да сіне-чорнага. сустракаюцца і тэрыторыі, пакрытыя чорным вулканічным попелам.