Ісландыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 107:
Ва ўнутранай частцы Ісландыі пераважаюць плато вышынёй 600—800 м. Месцамі, асабліва на перыферыі, яны разбіты глыбокімі звілістымі далінамі і фіёрдамі. У зоне вулканізму пераважаюць вулканічныя масівы вышынёй 1200—1800 м. Прыкладна 10 % тэрыторыі займаюць лававыя палі, паверхня якіх нагадвае месяцовы ландшафт. Найбольшае лававае поле Аўдаўдахройн, плошча якога дасягае 4 тыс. км², знаходзіцца амаль у цэнтры краіны. На лававым полі можна ўбачыць звстылыя патокі рознага колеру — ад чырвона-бурага да сіне-чорнага. сустракаюцца і тэрыторыі, пакрытыя чорным вулканічным попелам.
 
[[Ледавікі]] і снежнікі (пераважна на поўдні) займаюць больш за 13 % тэрыторыі краіны (плошча 11 900 км²). Самая буйная з ледавіковых шапак, [[ВатнаёкудльВатнаёкутль]], размешчаная на паўднёвым усходзе Ісландыі (плошча каля 8400 км², магутнасць ільду да 1 км). Іншыя буйныя ледавікі: Лаўнгёкудль (1020 км²), Хофсёкудль (1000 км²), Мірдальсёкудль (700 км²). Улетку ніжнія часткі ледавікоў інтэнсіўна таюць. Ад іх канцоў цякуць шматлікія ручаі і рэчкі, якія, зліваючыся, утвараюць вялікія рэкі.
 
У прыледавіковых абласцях размешчаны вялікія пясчана-шчэбністыя раўніны — зандры. Бурныя рэкі блукаюць па гэтых раўнінах, падзяляюцца на рукавы, рэчышчы змяняюцца бадай што пасля кожнай паводкі.