Розніца паміж версіямі "Нацыянальная бібліятэка Беларусі"

др
19 мая [[1992]] г., пасля набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту, Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна была пераназвана ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Да таго часу яна ўжо мела вострую неабходнасць у будаўніцтве новага комплексу, з прычына таго, што стары комплекс будынкаў быў не ў стане задаволіць запатрабаванні грамадства ў галіне бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання. Але на працягу 1990-х гадоў бібліятэка была вымушана весці працу на фоне абмежаваных магчымасцей старых будынкаў для захоўвання фондаў, абслугоўвання чытачоў, службовых памяшканняў.
 
7 сакавіка [[2002]] г. [[прэзідэнт Беларусі]] [[А. Р. Лукашэнка]] падпісаў загад «Аб будаўніцтве будынка дзяржаўнай установы „Нацыянальная бібліятэка Беларусі“». 1 лістапада 2002 г. адбылася закладка падмурка новага будынка бібліятэкі, паводле праекта творчага калектыву [[М. К. Вінаградаў|М. К. Вінаградава]] і [[У. У. Крамарэнка|У. У. Крамарэнкі]], які яшчэ ў [[1989]] г. перамог на міжнародным конкурс на лепшае архітэктурнае рашэнне. Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, «Беларускі дыямент», чыё архітэктурнае рашэнне сваёй формай нагадвае агранены [[дыямент]], які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, прыгажосць і разнастайнасць свету, адкрыўся для карыстальнікаў 16 чэрвеня 2006 г.
 
== Асноўныя параметры будынка ==