Марцін Хайдэгер: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 63 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q48301 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{НК}}
[[Выява:Martin Heidegger for WP.jpg|thumb|Марцін Хайдэгер]]
[[Файл:Grab Heidegger.JPG|міні]]
'''Марцін Ха́йдэгер''' ({{lang-de|Martin Heidegger}}; {{ДН|26|9|1889}} — {{ДС|26|5|1976}}) — нямецкі філосаф, адзін з заснавальнікаў і галоўны прадстаўнік экзістэнцыялізму. Вучыўся ў іезуіцкай школе, скончыў тэалагічны факультэт ў Фрайбургскім універсітэце (1911). Прафесар марбургскага і Фрайбургскага ўніверсітэтаў. У аснове яго філасофскай сістэмы — аналіз чалавечага існавання. Асноўным крытэрыем яго ідэалістычнай філасофіі з'яўляецца часовасць. Апрыёрнымі формамі чалавечай асобы ён лічыў трывогу, неспакой, страх і да т.п., а першаснай формай стыхійнай, неразвітай свядомасці — «настрой». Гэтыя формы складаюць суб'ектыўнае быццё чалавека, якое ён называў «быццём-у-свеце». Вучэнне пра апрыёрныя формы распрацоўвалася ім як вучэнне пра быццё («фундаментальная анталогія»). Каб зразумець «сэнс быцця», чалавек павінен адмовіцца ад усіх практычна-мэтавых установак, асэнсаваць сваю «тленнасць» і «смяротнасць». Толькі адчуваючы на сабе пастаянна «позірк смерці», чалавек у стане ўбачыць значнасць і напоўненасць кожнага моманту жыцця і вызваліцца ад «ідалаў грамадскага быцця» — мэт, «ідэалаў», «наавуковых абстркцый». Разглядаючы мову як «дом быцця», сапраўднае сканцэнтраванне культуры, ён распрацоўваў ідэі «спекулятыўнай філалогіі» з мэтай праяснення «ісцін быцця» (перш за ўсё ў творах паэтаў-рамантыкаў і сімвалістаў).